Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выборы 2025

У Капыльскім райвыканкаме адбылося пашыранае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета ветэранаў

26.12.2023

У Капыльскім раённым выканаўчым камітэце адбылося пашыранае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета ветэранаў, у якім прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык, старшыня раённага Савета ветэранаў Людміла Каменка, а таксама старшыні першасных ветэранскіх арганізацый раёна.

- Дзякуй вам за вашу актыўную жыццёвую пазіцыю, - сказаў Сяргей Міхайлавіч. - Прыемна, што на працягу шэрагу гадоў ветэранская арганізацыя задае тон у Мінскай вобласці і ўжо трэці год запар займае лідзіруючую пазіцыю. Прыклад таго, чарговая ўзнагарода - Капыльская раённая арганізацыя ветэранаў заняла ганаровае I месца ў абласной арганізацыі ветэранаў па выніках працы за 2023 год. Так трымаць! Хто, калі не вы! Тут у зале сабраліся людзі, якія робяць вельмі шмат для нашага рэгіёну, тыя, хто карыстаюцца аўтарытэтам і павагай. Гонар вам і хвала!

Сёння раённая ветэранская арганізацыя налічвае 6338 мэтанакіраваных членаў, аб'яднаных у 50 першасных арганізацый. Іх энергіі варта пазайздросціць. Нягледзячы на любыя ўмовы надвор'я і бытавыя справы яны заўсёды ў страі.

На пасяджэнні адной з тэм на парадку дня стала і надыходзячае 105-годдзе ССРБ у гісторыі Беларусі. Людміла Каменка нагадала, што ў пачатку 1919 года было абнародавана рашэнне І з'езда Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі аб стварэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі (ССРБ), пазней перайменаванай у БССР і якая стала важным этапам станаўлення беларускай дзяржаўнасці, а Рэспубліка Беларусь па-сапраўднаму з'яўляецца яе правапераемніцай..

– Акрамя Новага года, 1 студзеня ўся краіна будзе святкаваць яшчэ адно свята – дзень стварэння нашай рэспублікі, – працягвае ветэран працы Ларыса Нікалаева. - Прыемна тое, што старшынёй Часовага рабоча-сялянскага ўрада быў наш зямляк Дзмітрый Фёдаравіч Жылуновіч, ці Цішка Гартны, як мы яго ўсе ведаем.

Ларыса Мікалаеўна расказала гісторыю складанага і нялёгкага лёсу беларускага паэта і грамадскага дзеяча.

У гэты дзень былі намечаны задачы і на новы 2024 год. Не пакінулі без увагі і падвядзенне вынікаў абласнога агляду-конкурсу «Ветэранскае падвор'е-2023». У творчым спаборніцтве былі адзначаны і крэатыўныя капыляне, якія ўзнагароджаны Падзякамі, граматамі і каштоўнымі падарункамі ад Мінскай абласной арганізацыі ветэранаў. Нагадаем, на гэты раз пераможцам стала Святлана Сапешка з аграгарадка Мажа.

Варта адзначыць, што сёлета шэрагі ветэранскай арганізацыі папоўніліся. У яе склад з нядаўніх часоў уваходзяць пярвічкі Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў, бібліятэчных работнікаў і ўчастка «Смолічы» ААТ «Ціміразеўскі».

Самыя актыўныя ветэраны адзначаны ўзнагародамі. Так, за актыўны ўдзел у дзейнасці раённага Савета ветэранаў узнагароджана грашовым сертыфікатам старшыня першаснай ветэранскай арганізацыі філіяла ААТ «Крыніца» «Вялікая Раёўка» Ганна Лупанос. Акрамя гэтага, старшыня першаснай ветэранскай арганізацыі ААТ «Прагрэс 2010» Раіса Лянько і старшыня першаснай ветэранскай арганізацыі (Капыльскае райспажыўтаварыства) Людміла Касцюк узнагароджаны пасведчаннем і нагрудным знакам «Ганаровы ветэран».

- Дзякуй за прызнанне і ацэнку шматгадовай працы, - кажа Раіса Лянько. - Напярэдадні Новага года хачу павіншаваць усіх з надыходзячымі святамі. Пажадаць добрага здароўя, дабрабыту і поспехаў у справах. Жадаю, каб 2024 год даў нам магчымасць жыць, працаваць, выхоўваць маладое пакаленне ў мірнай, спакойнай і квітнеючай краіне.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА

Фота аўтара

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы