Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выборы 2025

Сучасную малочнатаварную ферму «Браткова» пабудавалі ў СХФ «Руднае»

26.12.2023

Цяпер тут фармуецца статак. Усяго будзе 305 галоў. Магчымасці новага аб'екта ацанілі падчас яго ўрачыстага адкрыцця.

Уваход у новую ферму ўпрыгожылі яркай кампазіцыяй з чырвона-зялёных шароў. На важную для гаспадаркі і раёна падзею прыехалі першы намеснік старшыні райвыканкама - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталь Ракевіч, старшыня Капыльскага РК прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура і кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны.

— Па стане на 1 снежня ў раёне налічваецца каля 72 000 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку дойнага пагалоўя 24 610 галоў, — звярнуўся да прысутных Віталь Ракевіч. - Уся жывёла размяшчаецца на 90 жывёлагадоўчых аб'ектах і комплексах, з іх 55 малочнатаварных ферм і комплексаў. За 11 месяцаў бягучага года выраблена 152,4 тысячы тон малака, гэта 108 працэнтаў да ўзроўню мінулага года. Варта адзначыць, што тэндэнцыя росту валавой вытворчасці назіраецца ўжо чатыры гады. Канечне, рэзервы для далейшага развіцця ў раёна ёсць.

Пра браткоўскую ферму ў падрабязнасцях

Будаўніцтва аб'екта агульнай плошчай больш за тры з паловай тысячы квадратных метраў было пачата ў красавіку мінулага года. Варта сказаць, што гэта першая ферма, якая мае ўбудаваны даільна-малочны блок.

— Мяркуецца, што такая тэхналогія будзе зручнай пры функцыянаванні МТФ, гэта дапаможа аптымізаваць вытворчасць малака. Астатняе пакажа практыка, - адзначае кіраўнік СГФ «Руднае» Віталь Купрыянчык.

На ўзвядзенне аб'екта спатрэбілася 3 мільёны 200 тысяч рублёў. Акрамя жывёлагадоўчага памяшкання з'явіліся выгульная пляцоўка, жыжзборнік, пляцоўка для гноювыдалення, прыбудова.

— Мы выкарыстоўваем аўтаматызаванае даільнае абсталяванне «Паралель» на 32 месцы. Эксплуатацыя гэтага аб'екта дасць магчымасць павялічыць аб'ёмы вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі. У наступным годзе плануецца атрымаць надой ад каровы больш за сем тысяч кілаграм. Ферма новая, а гэта значыць, што ў гаспадаркі з'явіліся новыя магчымасці, - кажа Віталь Купрыянчык.

Усе будаўніча-мантажныя работы праводзіліся прадстаўнікамі ўнітарнага прадпрыемства «Мінскаблсельбуд», а таксама Капыльскага рамонтна-будаўнічага ўчастка. Частка работ выконвалася гаспадарчым спосабам.

Новая ферма - сучасная і функцыянальная. Тут выкарыстоўваецца інтэнсіўная тэхналогія, прызначаная для круглагадовай вытворчасці малака. Яна заснавана на комплексным механізаванні вытворчых працэсаў і стварэнні аптымальных экалагічных умоў утрымання і кармлення жывёл з прымяненнем прагрэсіўнай формы арганізацыі працы.

Кіраваць новым аб'ектам даверылі Наталлі Залужнай. З ёй у камандзе працуюць даяркі Вольга Мазунова і Таццяна Сінькевіч, тэхнік-асеменатар Сяргей Сінькевіч, жывёлавод Віктар Вайцянкоў, слесар Сяргей Мазуноў. Менавіта ім ад упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК былі ўручаны карысныя падарункі.

Чырвоная стужка і ключ залаты

Новую малочнатаварную ферму адкрылі па ўсіх правілах, з пераразаннем чырвонай стужачкі. Гэта ганаровае права далі Віталю Ракевічу і дырэктару Капыльскага райаграсэрвіса Юрыю Ярашу (СГФ «Руднае» з'яўляецца філіялам райаграсэрвісу — Заўв. аўтара). А імправізаваны залаты ключ ад аб'екта пад гукі фанфар уручылі Віталю Купрыянчыку.

Пасля ўсіх выкананых традыцый гасцей запрасілі на невялікую экскурсію па памяшканнях фермы. Кіраўнікі змаглі абмяняцца меркаваннямі і задаць пытанні. А іх было нямала. Што і нядзіўна, бо сёння ў большасці гаспадарак раёна ідзе актыўнае будаўніцтва новых комплексаў і іншых жывёлагадоўчых памяшканняў. Віталь Ракевіч паабяцаў, што ўсе яны з гэтага часу будуць адчыняцца ў такіх жа ўрачыстых умовах.

Наогул, у нашай краіне пільная ўвага да пытання будаўніцтва ў малочнай сферы. Льготныя крэдыты, субсідыі, беспрацэнтныя пазыкі... Спосабы аказання дапамогі розныя. Малочная прадукцыя - адзін з асноўных экспартных тавараў, якія прыносяць вялікую валютную выручку. Акрамя таго, на такіх МТФ значна ўзрастае прадукцыйнасць працы і істотна паляпшаюцца яе ўмовы. Увядзенне новых ферм і комплексаў дае магчымасць паступова адыходзіць ад прывязнага ўтрымання і закрываць нерэнтабельныя аб'екты, замяняючы іх сучаснымі і функцыянальнымі. Усе аб'екты будуюць у кароткія тэрміны, каб укладзеныя грошы пачыналі акупляцца як мага хутчэй. Па такім жа прынцыпе працуюць і на Капыльшчыне.

Якія ж уражанні ў саміх работнікаў МТФ «Браткова»? Пагаварылі з загадчыцай фермы Наталляй Залужнай.

- Працаваць прыемна, - кажа Наталля Уладзіміраўна. - Усё зроблена прыгожа, умовы выдатныя. Ёсць усё неабходнае для высокіх надояў, і сёння мы ўжо можам апераваць некаторымі паказчыкамі. Напрыклад, сярэднясутачны надой ад адной каровы роўны 22 кілаграмам. Таксама ёсць усё неабходнае і ў плане бытавых умоў: абсталявана пральная з пральнай машынай, санвузел, душавая. Падчас перапынкаў працаўнікі могуць правесці час ва ўтульным пакоі адпачынку.

Сапраўды, на ферме добра ўладкаваны не толькі жывёлагадоўчае памяшканне і даільна-малочны блок, але і адміністрацыйная частка. На сценах - карціны, у калідорах - вялікія чыгуны з пакаёвымі кветкамі. І вытрымана ўсё ў адным стылі. Так што нават пры будаўніцтве сучасных ферм зважаюць на дызайн. І няхай ён вельмі просты, але выкананы з густам.

Крысціна ЖОГАЛЬ. Фота аўтара

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы