Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыльшчына гасцінна сустрэла ўдзельнікаў дабрачыннай акцыі «Адзіная Міншчына - сэрца Беларусі»

26.12.2023

Капыльшчына гасцінна сустрэла ўдзельнікаў дабрачыннай акцыі «Адзіная Міншчына – сэрца Беларусі».

Ужо каторы год запар акцыя праходзіць у фармаце аўтапрабегу. Калона машын накіроўвалася з горада Мінска па маршруце, у які былі ўключаны дзіцячыя дамы і інтэрнаты, размешчаныя ў рэгіёнах вобласці. На гэты раз свята прыехала ў наш гарадок.

У акцыі прынялі ўдзел абласныя арганізацыі, структурныя падраздзяленні Мінскага аблвыканкама, абласное аб'яднанне прафсаюзаў, у тым ліку галіновыя прафсаюзныя арганізацыі вобласці, кіраўніцтва Капыльшчыны і раённыя грамадскія аб'яднанні.

У нашым раёне эстафета дабра дайшла да выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу Таццяны Каленчыц і Наталлі Максімчык, у якіх выхоўваецца дзевяць і чацвёра дзяцей адпаведна.

Танцы, конкурсы, загадкі і вершы з казачнымі персанажамі і галоўнымі героямі навагодніх святаў Дзедам Марозам і Снягуркай, а таксама салодкія пачастункі і каштоўныя падарункі - усё гэта стварыла прыемную атмасферу ўрачыстасці. Кампутар, лыжы, сэндвічніца, вафельніца, сертыфікат на суму 2500 руб. і многае іншае. Ад незлічонай колькасці падарункаў у хлопцаў разбягаліся вочы, а ўсмешкі на іх тварах не знікалі. Захапленню не было мяжы. Менавіта па гэтыя добрыя і шчырыя эмоцыі прыехалі госці. Віншаванні выхаванцы прымалі ад прадстаўнікоў Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя, Беларусбанка, аблспажыўсаюза, Мінаблсельбуда, Беларускай чыгункі і іншых.

Хлопцы ў адказ частавалі ўдзельнікаў дабрачыннай акцыі гасцінцамі, прыгатаванымі разам з бацькамі-выхавальнікамі.

Старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Апраніч адзначыла, што дабрачынная акцыя адчыніла дзверы ў свет чараўніцтва і цудаў, у якім выконваюцца жаданні. Бо надыходзячы Новы год абавязкова прынясе радасць, новыя ўражанні, надзеі і аптымізм. І каб у гэтыя святочныя дні кожны здабыў сваё ўласнае шчасце, сямейную згоду і хатнюю ўтульнасць.

Неад'емнай часткай урачыстасці стаў абмен цацкамі. Так, хлопчыкі і дзяўчынкі дзіцячых дамоў сямейнага тыпу Капыльшчыны перадалі навагоднія ўпрыгожанні, вырабленыя сваімі рукамі, у абмен на сімвал абласной акцыі. Дарэчы, усе дзіцячыя вырабы можна будзе ўбачыць на абласным мерапрыемстве, якое ўжо ў гэтыя выхадныя (23 снежня) будзе праходзіць у Слуцку з удзелам усіх задзейнічаных у акцыі «Адзіная Міншчына - сэрца Беларусі».

Варта адзначыць, што сёлета прадстаўнікі дабрачыннай акцыі наведалі шэсць сацыяльных устаноў, размешчаных у Капыльскім, Дзяржынскім, Барысаўскім і Слуцкім раёнах, у якіх выхоўваецца больш за 80 дзяцей.

У гэты дзень супрацоўнікі Капыльскага РЦК і рэдакцыі «Слава працы» таксама пераўвасобіліся ў любімых казачных герояў, якія стваралі чароўную атмасферу.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА

Фота аўтара

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы