Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дзед Мароз-пажарны зазірнуў у госці да шматдзетных сем'яў

28.12.2023

У рамках акцыі «Бяспечны Новы год», а таксама дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» ратавальнікі Капыльскага РАНС віншавалі дзяцей і іх бацькоў з Калядамі і надыходзячым Новым годам. Акрамя гэтага, нагадалі аб асноўных правілах бяспекі.

Як паведаміла спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Капыльскага РАНС Марыя Дзічкоўская, ратавальнікі расказалі дзецям, наколькі можа быць небяспечны адкрыты агонь, а таксама папярэдзілі аб наступствах неасцярожнага абыходжання з феервергамі, хлапушкамі і петардамі. Супрацоўнікі раённага аддзела па НС нагадалі алгарытм дзеянняў пры загаранні навагодняй ёлкі, як пазбегнуць траўм падчас працяглых зімовых канікул. Таксама засяродзілі ўвагу на прадметах і прыборах, якія небяспечны для дзяцей. Вельмі важна, каб гэтыя і іншыя карысныя звесткі ў поўным аб'ёме былі данесены да малых, каб цудоўныя навагоднія святы сталі для іх максімальна камфортнымі і бяспечнымі.

Напрыканцы мерапрыемства ўсе дзеці атрымалі наглядна-выяўленчую прадукцыю і падарункі. Адпускаць Дзеда Мароза-пажарнага без фота на памяць ніхто не хацеў, таму кожны змог зрабіць незабыўнае сэлф.

Фота Капыльскага РАНС

Аўтар: Наталля Давыдзенка

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы