Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыльшчыну з рабочым візітам наведаў губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын

28.12.2023

Аб будаўніцтве малочнатаварных комплексаў у Мінскай вобласці расказаў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама Васіль Сысоеў. Развіццё жывёлагадоўчай галіны - тэма важная, бо гэта харчовая бяспека кожнага з нас.

На парадку дня - наведванне новага малочнатаварнага комплексу на 700 галоў ААТ «Старыца-Агра», размешчанага ў в. Русакі. Па словах дырэктара сельгаспрадпрыемства Уладзіміра Рудакоўскага, новы малочнатаварны комплекс павялічыць колькасць дойнага статка і вытворчасць малака гатунку «экстра», а таксама дасць магчымасць атрымаць прыбаўку валавой вытворчасці малака.

На новым малочнатаварным комплексе ў ААТ «Старыца-Агра», размешчаным у в. Русакі, ідзе актыўнае абмеркаванне праекта пры ўдзеле губернатара Мінскай вобласці Аляксандра Турчына, старшыні Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама Васіля Сысоева і старшыні Капыльскага райвыканкама Сяргея Пілішчыка.

У рабочым парадку дня губернатара значыцца і наведванне Капыльскага філіяла Слуцкага сыраробнага камбіната, дзе ўвасабляецца ў жыццё не проста інавацыйны, а яшчэ і імпартазамяшчальны праект. У выніку яго рэалізацыі будзе выпускацца сухое хуткарастваральнае суцэльнае малако, якое можна выкарыстоўваць для кофемашін. З уводам новага цэха на філіяле будуць уведзены 37 дадатковых працоўных месца.

Аб развіцці Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» распавёў генеральны дырэктар Аляксандр Герасімёнак. Тэхнічныя рашэнні праекта дазволяць наладзіць выпуск новай імпартазамяшчальнай прадукцыі: хуткарастваральнага сухога суцэльнага і абястлушчанага малака з наступнай рэалізацыяй яе на экспарт у памеры каля 70%.

На вачах прысутных атрымалі першы выраблены мяшок з сухім хуткарастваральным малаком, на памяць - подпісы ганаровых гасцей на мяшку. А густ вырабленай прадукцыі змаглі ацаніць падчас прадстаўленай дэгустацыі.

Фота аўтара і Наталлі ДАВЫДЗЕНКА

Аўтар: Таццяна Бохан

 «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы