Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Прафсаюзы - дзецям

03.01.2024

Галоўная навагодняя лясная прыгажуня ў перадсвяточныя дні зноў сустракае хлопцаў. Чарговыя госці - дзеці членаў прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Больш за 290 хлопчыкаў і дзяўчынак, бацькі якіх працуюць у галіне сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Капыльшчыны, сталі ўдзельнікамі маляўнічага навагодняга прадстаўлення.

Удзел у рэспубліканскай акцыі «Прафсаюзы - дзецям» у нашым раёне ўжо стаў традыцыйным. Работнікі раённага цэнтра культуры падрыхтавалі незабыўнае свята. На разагрэве, перад пачаткам асноўнай часткі ўрачыстасці ў фае рабят сустракалі казачныя персанажы. Тут былі і конкурсы, і карагоды, песні, вершы і запаветныя словы «Ялінка гары!»

Музычна-забаўляльная праграма «Новы год. Перазагрузка» акунула рабят у чароўны свет займальных навагодніх прыгод з Бабай Ягой, Кікімарай, Лясуном, Кашчэем і іншымі казачнымі героямі. У завяршэнні рабят чакалі салодкія навагоднія падарункі і фотасесія.

Фота Дар'і БОХАН

Аўтар: Наталля Давыдзенка

 «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы