Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Беларусбанк запусціў новы крэдыт «На родныя тавары» са стаўкай 4%

05.01.2024

Падтрымліваючы ініцыятыву Урада Рэспублікі Беларусь па стымуляванні рознічнага гандлю таварамі беларускіх вытворцаў з 4 студзеня Беларусбанк запускае новы крэдыт на спажывецкія патрэбы "На родныя тавары".

— Падтрымка важных дзяржаўных ініцыятыў, накіраваных на развіццё эканомікі, — традыцыйны складнік дзейнасці Беларусбанка. Пераканана, што стымуляванне попыту на айчынныя тавары будзе мець станоўчы ўплыў на развіццё прадпрыемстваў і дапаможа грамадзянам палепшыць свой быт, павысіць якасць жыцця. Тым больш, гэты год аб'яўлены Годам якасці, а якасць - гэта сінонім тавараў айчынных брэндаў, - адзначыла намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Святлана Кажэкіна.

Крэдыт будзе выдавацца на 3 гады пад фіксаваную на ўвесь тэрмін крэдытавання стаўку 4% гадавых для набыцця тавараў беларускіх вытворцаў: мэбля, халадзільнікі і маразільнікі, пральныя, кухонныя, посудамыйныя машыны, мікрахвалевыя печы, керамічная плітка і санітарна-тэхнічнае абсталяванне, веласіпеды , мапеды, матацыклы, тэлевізары, мотаблокі, міні-трактары.

З поўным пералікам тавараў і арганізацый-вытворцаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2023 №992 "Аб спажывецкім крэдытаванні", можна азнаёміцца тут.

Максімальная сума крэдыту залежыць ад плацежаздольнасці заяўніка, але не можа перавышаць 300 базавых велічынь (па стане на 03.01.2024 – 12 000 руб.). Крэдыт выдаецца шляхам безнаяўнага пералічэння на рахункі прадаўцоў айчынных тавараў на падставе дакументаў на аплату тавару (рахунак-фактура, дагавор). Падаць заяўку на крэдыт можна ва ўстановах банка, Інтэрнет-банкінгу, М-банкінгу і на сайце банка.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Кантакт-цэнтры па тэлефоне 147.

"СП"

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы