Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім ТЦСАНе адбылося святочнае мерапрыемства з нагоды адкрыцця навагодняй дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы»

05.01.2024

Навагодняя дабрачынная акцыя «Ад усёй душы» працягвае шэраг святочных навагодніх мерапрыемстваў, якія пачаліся ва ўжо мінулым годзе.

«Навагодні агеньчык», арганізаваны тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, даў старт дабрачыннай акцыі на Капыльшчыне. Сярод запрошаных - члены Савета старэйшын пры Капыльскім райвыканкаме і ганаровыя жыхары раёна - людзі, якія працягваюць дагэтуль не толькі словам, але і справай праслаўляць родны край.

Цяпло павіншавалі з навагоднімі святамі ўсіх прысутных старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, благачынны Капыльскай царкоўнай акругі, настаяцель храма Ушэсця Гасподняга айцец Андрэй, старшыня Савета Старэйшын Капыльскага раёна Ала Раеўская, старшыня раённага Савета ветэранаў Людміла Каменка, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Святлана Маліноўская.

– Сёння важны дзень – мы даем старт нашай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы». Акцыя параўнальна новая, таму было прынята рашэнне зрабіць яе адкрыццё ўрачыстым, святочным. Вельмі прыемна, што сёння сабраліся разам вопытныя людзі, якія зрабілі вельмі многае для развіцця Капыльскага раёна, якім ёсць чым падзяліцца з маладым пакаленнем. Нам вельмі важная ваша падтрымка, – адзначыла Святлана Станіславаўна.

– Наш марафон добрых спраў дапаможа праявіць максімальны клопат і ўвагу ў адносінах да старэйшага пакалення. Сярод запланаваных мерапрыемстваў - наведванне дамоў-інтэрнатаў, Бабаўнянскай бальніцы сястрынскага догляду, аддзялення паліятыўнай медыцынскай дапамогі Быстрыцкай участковай бальніцы, іншых устаноў аховы здароўя. У гэтым годзе мы таксама плануем наведаць людзей, якім была ўстаноўлена група інваліднасці, каб іх падтрымаць і яны не адчувалі сябе самотна. Наша дзяржава робіць шмат для таго, каб пажылыя людзі знаходзіліся ў камфортных і бяспечных умовах. Але таксама важна – падарыць ім душэўную цеплыню, падтрымку, атмасферу свята, адчуванне таго, што іх заслугі дагэтуль значныя, што мы іх памятаем, што яны нам цікавыя, – падсумавала Святлана Маліноўская.

Ала Раеўская адзначыла, што сённяшняя сустрэча характэрна яшчэ і тым, што органы працы і сацабароны вось-вось адзначаць 105-гадовы юбілей.

– Людзі, якія працуюць у сацыяльнай сферы, заўсёды адрозніваліся сваёй працавітасцю, самаадданасцю і такімі важнымі чалавечымі якасцямі, як дабрыня, спагадлівасць, міласэрнасць, – сказала Ала Марксаўна.

Для ўдзельнікаў святочнага мерапрыемства была падрыхтавана насычаная віншавальная праграма. Незабыўныя эмоцыі ўсім прысутным падарылі навучэнцы і педагагічны калектыў Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў. Не абышлося і без сюрпрызаў - кожнаму ўручылі памятныя сувеніры і салодкія падарункі. Свята атрымалася вясёлым і радасным.

Фота аўтара

Аўтар: Таццяна Захарэвіч

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы