Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дабрыня і клопат не маюць межаў

05.01.2024

З падарункамі і ўвагай зазірнула дабрачынная акцыя «Ад усёй душы» ў Капыльскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.

Намеснік старшыні райвыканкама Ірына Юхо і кіраўнік спраў райвыканкама Ірына Пабока адзначылі важнасць таго, што акцыя заклікана праявіць максімум клопату і ўвагі ў адносінах да старэйшага пакалення. У якасці падарункаў, а на сёння ва ўстанове пражываюць 80 падапечных, госці перадалі прысмакі, каўбасныя і рыбныя вырабы, вырабленыя Капыльскім кааппрамам. Людзям, якія асабліва маюць патрэбу ў клопаце і падтрымцы, было сказана шмат добрых слоў і пажаданняў.

Ад імя пастаяльцаў дырэктар дома-інтэрната Віктар Гаціла цёпла падзякаваў гасцям:

— Мы шчыра ўдзячны мясцовай уладзе за ўвагу і прыемныя сюрпрызы. Нашы жыхары чарговы раз пераканаліся, што пра іх не забываюцца. Гэта сустрэча падарыла кожнаму з удзельнікаў зарад бадзёрасці і пазітыву.

Так атрымалася, што гэта падзея супала яшчэ і з прафесійным святам працаўнікоў сацыяльнай абароны, якія клапоцяцца аб уразлівай катэгорыі насельніцтва, падстаўляюць плячо падтрымкі тым, хто патрапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю.

Таму госці, карыстаючыся магчымасцю, цёплыя і сардэчныя віншаванні адрасавалі і работнікам дома-інтэрната за іх такую патрэбную, цяжкую і высакародную працу, пажадалі моцнага здароўя, бадзёрасці, добрага настрою і мірных паўсядзённых клопатаў.

Фота аўтара

Аўтар: Таццяна Бохан

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы