На трохдзённы адукацыйны збор, які праходзіў у канцы снежня 2023 года, у Маскву прыехалі 50 найлепшых удзельнікаў праекта з Рэспублікі Беларусь і 70 удзельнікаў з рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. Дэлегацыю нашай краіны ўзначальваў першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандр Лук'янаў. У склад дэлегацыі ад Мінскай вобласці ўвайшла і першы сакратар Капыльскага раённага камітэта БРСМ Анастасія Збіруховіч.
— Мне выпала ўнікальная магчымасць прыняць удзел у дзелавой сустрэчы маладзёжнага актыву Расіі і Беларусі «Пакаленне лідэраў», якая прайшла ў Маскве, — дзеліцца ўражаннямі маладзёжны лідэр. — На працягу трох дзён для нас была падрыхтавана насычаная праграма мерапрыемстваў, якая ўключала ўрачыстае адкрыццё, экскурсію па горадзе, працу маладзёжных груп па кейсах, а таксама прэзентацыю праектаў, якія будуць рэкамендаваны для ўкаранення ў працу ВОО «Маладая Гвардыя Адзінай Расіі» і ГА « БРСМ». Фіналам сустрэчы стала падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы добраахвотніцтва (валанцёрства) і грамадска-сацыяльнай работы ў 2024 годзе паміж ГА «БРСМ» і ВАА «Маладая Гвардыя Адзінай Расіі». Сярод іх - правядзенне сумесных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і праекты па ўмацаванні гістарычнай і культурнай спадчыны дзвюх дзяржаў. Дзякуючы праекту «Лідэры будучыні» ў нас з'явілася дадатковая магчымасць праводзіць больш сумесных практык у сацыяльнай сферы для дзяцей з Расіі і Беларусі, фарміраваць міждзяржаўныя каманды, абменьвацца вопытам і прапановамі, атрымліваць больш знаёмстваў і камунікацый.
Аўтар: Таццяна Бохан
«СП»