Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыльская ЦРБ магчымасць выбару першага працоўнага месца

09.01.2024

Калектыў Капыльскай цэнтральнай раённай бальніцы правёў свайго роду Дзень адчыненых дзвярэй, падчас якога будучыя маладыя спецыялісты — студэнты 6-га курса лячэбнага факультэта, субардынатары розных спецыяльнасцяў Белдзяржмедуніверсітэта — змаглі бліжэй пазнаёміцца са структурай установы аховы здароўя і ўмовамі працы.

Бо ў хуткім будучым юнакам і дзяўчатам давядзецца зрабіць адзін з самых важных і лёсавызначальных выбараў свайго жыцця - вызначыцца з першым месцам працы. Такія сустрэчы ў рамках прафарыентацыйных заняткаў робяцца традыцыйнымі.

Студэнты знаёміліся з арганізацыяй працы аддзяленняў бальніцы, з загадчыкамі аддзяленняў і дзяліліся планамі на будучыню. Экскурсія пакінула ў іх шмат станоўчых эмоцый.

Адразу ж хлопцы акунуліся ў амаль сямейную атмасферу калектыву ўстановы аховы здароўя, паважлівае стаўленне і зацікаўленасць у маладых спецыялістах адчувалася падчас зносін з адміністрацыяй бальніцы, загадчыкамі аддзяленняў, а таксама падчас непасрэднага іх наведвання. «Прыходзьце да нас працаваць, чакаем вас!» – самая частая фраза, якую чулі заўтрашнія выпускнікі не толькі ад медыцынскага калектыва, але і ад медыцынскіх сясцёр. Імпанавала і тое, што вопытныя ўрачы гатовы вучыць, паказваць, тлумачыць. На ўсе пытанні шасцікурснікаў адказвалі шчыра, часам з ноткай настальгіі, успамінаючы ўласныя першыя крокі ў медыцыне.

Удзельнікаў мерапрыемства прывітаў галоўны ўрач Сяргей Пацяйковіч, які расказаў аб структуры ЦРБ і яе асноўных напрамках дзейнасці. Тут сфарміраваны дружны калектыў, які імкнецца ісці ў нагу з часам.

Намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама Ірына Юхо падкрэсліла, што ў Капылі створаны ўсе ўмовы, каб маладыя спецыялісты адчувалі сябе ўпэўнена і камфортна.

– Нашы дзверы для кожнага з вас адчынены, і мы будзем рады, калі ў якасці першага месца працы вы вылучыце менавіта Капыльскую ЦРБ. Тут замацуецеся і працягнеце працаваць у нашым краі. Вы - будучыя ўрачы, якія абралі гэту прафесію па прызванні. У нас створаны ўсе ўмовы для дастойнай працы. Тут працуюць прафесіяналы сваёй справы, ёсць магчымасць пераняць вопыт у калег, - сказала Ірына Анатольеўна.

Вельмі важна, каб у тых, хто будзе насіць белы халат, былі невычэрпнае пачуццё гуманнасці, любоў да сваёй працы. Студэнты ўпэўнены, што менавіта гэтыя якасці павінны быць у будучых урачоў.

Падводзячы вынікі сустрэчы, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце лячэбнага факультэта БДМУ Наталля Паляк падзякавала адміністрацыі Капыльскай ЦРБ за цёплы прыём.

- Лічу, што такія прафарыентацыйныя мерапрыемствы з'яўляюцца найбольш дакладным праектам. Рабяты могуць на месцы азнаёміцца з умовамі працы ўрачоў, з тым, як аказваюць дапамогу пацыентам, пазнаць аб магчымых даляглядах працы, - дадала Наталля Аляксандраўна.

Як адзначылі самі студэнты, прафарыентацыйная праца ў такім выязным фармаце дазваляе будучаму маладому спецыялісту ўбачыць працу практычнага звяна і атрымаць адказы на жыццёвыя пытанні. Напрыклад, даведацца, ці прадастаўляецца жыллё, як арганізавана прафсаюзная работа з моладдзю, якая інфраструктура рэгіёну.

Фота аўтара

Аўтар: Сяргей Козел

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы