Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дэпутат Мікалай Варвашэня ў Семежаўскай акрузе дваццаць гадоў адстойвае інтарэсы землякоў

12.01.2024

Асноўная задача дэпутатаў — рашэнне штодзённых праблем грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі сельсавета, і паляпшэнне ўмоў іх жыцця. Вельмі важна ў выкананні гэтых задач узаемадзейнічаць з насельніцтвам праз работу у выбарчых акругах.

— Нашы дэпутаты даносяць да жыхароў тыя рашэнні, якія прымаюцца раённым і сельскімі Саветамі дэпутатаў, — расказвае старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Кісляк. — Яны актыўна працуюць у сваіх выбарчых акругах, жывуць праблемамі і клопатамі насельніцтва, сваім асабістым удзелам спрыяюць вырашэнню многіх пытанняў.

Амаль дваццаць гадоў дэпутатам раённага Савета дэпутатаў на сваёй малой радзіме ў аг. Семежава з’яўляецца Мікалай Варвашэня. Яго як начальніка Капыльскага цэха прыроднага і звадкаванага газу выбаршчыкі цэняць за адказнасць, добрасумленнасць і неабыякавасць да праблем простых людзей.

Любоў да родных мясцін, добрае веданне сваіх землякоў дапамагаюць у грамадскай працы. Раз у месяц ён прыязджае на прыёмы грамадзян, каб выслухаць іх праблемы і прапановы. А ў дачны сезон тут бывае амаль кожныя выхадныя, абавязкова праводзіць водпуск. Жывучы ў Капылі, ён часты госць у Семежаве, у бацькоўскай хаце.

З рознымі праблемамі звяртаюцца аднавяскоўцы. Камусьці трэба старое дрэва спілаваць, адрамантаваць дарогу, вырашыць пытанні з пакупкай жылля ці разлікам заработнай платы. Вядома ж, разабрацца ў гэтым аднаму народнаму абранніку не пад сілу, таму звяртаецца па дапамогу да мясцовай улады. Напрыклад, адна з апошніх праблем, якую часта ўздымаў такі ж неабыякавы семежаўскі старэйшына Уладзімір Выскварка, — участак дарогі, які вядзе да будынка, дзе знаходзіцца экспазіцыія дома-музея Героя Беларусі Міхаіла Высоцкага. Па звароце Мікалая Варвашэні да кіраўніцтва райвыканкама былі выдзелены сродкі на асфальтаванне.

Па дэпутацкім запыце Мікалая Міхайлавіча вядзецца замена вокнаў у школе, дзе ён таксама з’яўляецца частым госцем на розных мерапрыемствах.

— Тон у рабоце пасяджэнняў сельвыканкама і сельскага Савета дэпутатаў часта задае Мікалай Міхайлавіч, — дзеліцца старшыня Семежаўскага сельвыканкама Вікторыя Кунаш-Літвіна. — Ён заўсёды займае актыўную пазіцыю, у яго звычайна больш чым у іншых пытанняў і прапаноў. На выкананне любой просьбы ідзе з ахвотай.

Калі гаварыць пра жыццёвы шлях, то з маленства хлопец не цураўся ніякай работы, ведаў, што сумленная праца прыносіць і маральнае, і матэрыяльнае задавальненне. З першага класа, бываючы на ферме разам з маці, ён навучыўся даіць кароў, а свае першыя грошы (6 рублёў 15 капеек) зарабіў на будоўлі, будучы вучнем трэцяга класа. Пасля школы адразу паступіў у Маладзечанскае радыётэхнічнае вучылішча па спецыяльнасці «кантралёр радыёапаратуры». Першыя крокі ў прафесію зрабіў на маладзечанскім радыёзаводзе «Спутник». Затым у 1981 годзе быў прызваны на тэрміновую службу ў радыётэхнічныя войскі. У 1983 годзе, пасля звальнення ў запас, Мікалай Міхайлавіч уладкаваўся працаваць на вытворчае аб’яднанне «Інтэграл». Але праз год вярнуўся-такі ў родную вёску, дзе яго працоўная дзейнасць працягвалася на пасадзе электраманцёра Семежаўскага ўчастка Капыльскіх электрасетак. Паралельна атрымліваў вышэйшую адукацыю: у 1985 годзе Мікалай Варвашэня стаў студэнтам-завочнікам Інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі. Адказнага, працавітага і здольнага маладога спецыяліста не магло не заўважыць кіраўніцтва электрасетак. У хуткім часе яго назначаюць на пасаду майстра ўчастка. У 1996 годзе Мікалай Міхайлавіч становіцца галоўным інжынерам, а яшчэ праз шэсць гадоў — начальнікам Капыльскіх электрасетак. Каля дзесяці  гадоў паспяхова працуе начальнікам цэха прыроднага і звадкаванага газу.

Амаль за 40 гадоў працоўнай дзейнасці на розных пасадах ён атрымаў шмат падзяк, неаднаразова быў адзначаны граматамі кіраўніцтва Слуцкіх электрасетак, Міністэрства энергетыкі, узнагароджаны знакамі «Ганаровы работнік беларускай энергасістэмы» і «Выдатнік беларускай энергасістэмы». А яшчэ Мікалай Міхайлавіч — чалавек рознабаковы. Добра ведае гісторыю Семежава, свой радавод, гадзінамі можа расказваць цікавыя аповеды пра мінулае роднай старонкі. Надзейным тылам для Мікалая Варвашэні заўсёды была сям’я. Цэніць памяць пра сваіх бацькоў. Вялікім шчасцем у сваім жыцці лічыць з’яўленне на свет доўгачаканых дзяцей — двайнятак Соф’і і Мішы. Любая жонка Алена Андрэеўна, якая, дарэчы, таксама родам з Семежава, падарыла іх у першы дзень вясны ў 2010 го-дзе. Вольны час Мікалай Варвашэня любіць праводзіць разам з сям’ёй, бываючы на разнастайных цікавых мерапрыемствах, што ладзяцца ў горадзе, раёне і, вядома, ж, Семежаве.

Фота аўтара

Автор: Сергей Козел

 «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы