Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Новая схема падману: у поле зроку махляроў трапілі сем'і з дзецьмі

12.01.2024

Бацькам прапануюць перайсці па спасылцы і запоўніць форму з асабістымі дадзенымі, у тым ліку і звесткі аб банкаўскіх картках.

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі папярэджвае пра чарговую ашуканскую схему, паведамляе Sputnik са спасылкай на афіцыйны Telegram-канал ведамства.

На гэты раз ашуканцы спрабуюць падмануць сем'і з дзецьмі. Бацькам прапануюць перайсці па спасылцы і запоўніць форму з асабістымі дадзенымі, у тым ліку і звесткі аб банкаўскіх картках. За гэта абяцаюць кожнай сям'і з дзіцём пэўную суму грошай.

«Аднак мэта такой схемы - падманным шляхам атрымаць доступ да грошай», - падкрэслілі ў Мінпрацы і сацабароны.

У ведамстве адзначылі, што інфармаванне аб атрыманні сацвыплат, іх пераліку не ажыццяўляецца праз смс або з дапамогай інтэрнэт-паведамленняў.

«Выплаты прызначаюцца толькі пасля асабістай падачы заявы ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне альбо па месцы працы. Спосаб атрымання вызначаецца заяўніком пры падачы адпаведнай заявы», – гаворыцца ў паведамленні.

У ведамстве нагадваюць, што ні ў якім разе нельга пераходзіць па падазроных спасылках і ўводзіць свае асабістыя дадзеныя. Ашуканцы ствараюць сайты-двайнікі рэальных анлайн-рэсурсаў.

«Калі вы ўведзяце там свае паролі, коды, дадзеныя карты, то яны трапяць да ашуканцам. Пераправярайце ўсю інфармацыю ў афіцыйных крыніцах», - перасцерагаюць у Мінпрацы і сацабароны.

 «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы