Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выборы 2025

Добраахвотная дружына - дапамога, якая заўсёды патрэбна

18.01.2024

Значную дапамогу міліцыі ў ахове грамадскага правапарадку аказваюць добраахвотныя дружыны.

І першыя, каму іх дапамога сапраўды патрэбна, - гэта ўчастковыя інспектары. Напрыклад, супакоіць п'яную кампанію аднаму чалавеку даволі няпроста. А калі ў цябе за спіной пяць-шэсць памочнікаў, размова ўжо іншая.

У 2003 годзе ў Рэспубліцы Беларусь быў прыняты закон «Аб удзеле грамадзян у ахове правапарадку», які замацаваў прававыя асновы стварэння дружын і статус саміх дружыннікаў. У склад добраахвотных дружын уваходзяць самыя дастойныя людзі, якія заўсёды гатовы аказаць дапамогу як супрацоўнікам органаў унутраных спраў, так і грамадзянам.

Працуюць такія дружыннікі і на Капыльшчыне. Андрэй Трублоўскі, намеснік начальніка Капыльскага РАУС - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі, які курыруе працу дадзенага аб'яднання, адзначыў, што на дзяжурствы ў горадзе Капылі згодна з распрацаваным і зацверджаным графікам рэгулярна заступаюць 13 чалавек, якія ўваходзяць у склад адной добраахвотнай дружыны. Звычайна гэта адбываецца па пятніцах - калі пасля працоўнага тыдня ў некаторых нашых землякоў узнікае жаданне расслабіцца, і не заўсёды гэта адбываецца без наступстваў. Патрулююць і сочаць за парадкам, як правіла, разам з участковымі інспектарамі міліцыі. Бо, па сутнасці, дружыннікі - злучальнае звяно паміж народам і міліцыяй.

Перад пачаткам кожнага дзяжурства члены добраахвотных дружын праходзяць інструктаж, даведаюцца аб аператыўнай абстаноўцы на тэрыторыі Капыльскага раёна, атрымліваюць прававую інфармацыю па забеспячэнні аховы грамадскага парадку і асабістай бяспекі падчас патрулявання. Адмысловая ўвага звяртаецца на тое, што ўменне вырашыць канфлікт без ужывання сілы - галоўная зброя дружыннікаў.

Прыцягваюцца дружыннікі і да працы падчас культурна-масавых мерапрыемстваў. Кожны член добраахвотнай дружыны мае пры сабе пасведчанне ўстаноўленага ўзору.

Распавядаючы аб працы добраахвотных дружын на працягу 2023 года, Андрэй Трублоўскі назваў найбольш значныя мерапрыемствы, у якіх былі задзейнічаны добраахвотнікі-дружыннікі. Так, яны дапамагалі сачыць за выкананнем грамадскага парадку падчас футбольных матчаў на стадыёне фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, былі задзейнічаны пры правядзенні на тэрыторыі г. Капыля і Капыльскага раёна спецыяльных комплексных мерапрыемстваў «Правапарадак» у верасні, лістападзе і снежні мінулага года. Дарэчы, у Капыльскі РВК была накіравана інфармацыя аб вырашэнні пытання па заахвочванні двух членаў добраахвотнай дружыны менавіта за актыўную дапамогу супрацоўнікам РАУС у перыяд аднаго з такіх мерапрыемстваў.

Усяго ж за 2023 год членамі добраахвотнай дружыны падчас сумесных дзяжурстваў з участковымі інспектарамі міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Капыльскага РАУС выяўлена пяць адміністрацыйных правапарушэнняў па ч.1 арт. 19.3 КоАП Рэспублікі Беларусь, а таксама адно правапарушэнне, адказнасць за якое прадугледжана арт. 19.1 КоАП Рэспублікі Беларусь.

Нездарма кажуць, што кожны грамадзянін павінен разумець і ведаць: толькі разам мы зможам зрабіць нашу краіну лепшай.

Аўтар: Маргарыта Саковіч

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы