Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Калектыў Капыльскага РАНС адзначае прафесійнае свята - Дзень ратавальніка

19.01.2024

У гэтыя студзеньскія вадохрышчанскія дні ўжо 25 гадоў прафесійнае свята - Дзень ратавальніка - аб'ядноўвае адданых, мужных і адказных. Тых, хто з гонарам і годнасцю выконвае свой службовы абавязак.

На працягу ўсяго часу дзейнасць Капыльскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях накіравана на стабілізацыю абстаноўкі з пажарамі і гібеллю людзей на іх, арганізацыю забеспячэння пажарнай бяспекі. Больш падрабязна аб сітуацыі ў раёне расказаў начальнік Капыльскага РАНС Віталь Буняк:

– За мінулы год у выніку праведзеных арганізацыйных і прафілактычных мерапрыемстваў забяспечана бяспечнае функцыянаванне суб'ектаў гаспадарання і жыццядзейнасць населеных пунктаў на працягу пажаранебяспечнага перыяду. Асаблiвыя рэжымы функцыянавання раённага звяна не ўводзіліся. Падраздзяленнямі аддзела на ліквідацыі НС і пажараў ажыццёўлены 118 выездаў, 141 раз ратавальнікі прыцягваліся для аказання дапамогі насельніцтву і ведамствам, 191 раз выязджалі на тактыка-спецыяльныя заняткі і вучэнні, праведзены 151 выезд на платнай аснове, а таксама 17 - на тушэнне загарання сухой расліннасці і лесу. Варта адзначыць, што на тэрыторыі Капыльскага раёна з пачатку 2023 года рэалізавана 14 выездаў пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі на паведамленні на СПІ «Маланка», падчас якіх фактаў пацверджання пажару не ўстаноўлена. У цэлым асабовы склад раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях выконвае абавязкі на высокім узроўні. Кожны супрацоўнік знаходзіцца на сваім месцы і разумее, што выбраная прафесія патрабуе мужнасці і стойкасці, смеласці і знаходлівасці, гатоўнасці ў любую хвіліну прыйсці на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду.

За 2023 год на тэрыторыі Капыльскага раёна зарэгістравана 42 пажары. Асноўнымі прычынамі з'яўляюцца парушэнне правіл пажарнай бяспекі пры ўладкаваннi электраабсталявання, эксплуатацыі і ўладкаваннi пячнога ацяплення, а таксама неасцярожнага абыходжання з агнём. У сувязі з гэтым для далейшага ўдасканалення дзейнасці аддзела вызначаны прыярытэтныя задачы на бягучы год, галоўная з якіх - папярэджваць пажары. Лічу, што ў сучасным свеце, карыстаючыся разнастайнымі інтэрнэт-рэсурсамі, шмат хто можа прачытаць аб мерах прафілактыкі па папярэджанні надзвычайных сітуацый. Акрамя гэтага, работнікі РАНС цесна супрацоўнічаюць з раённай газетай «Слава працы», на старонках якой аператыўна выходзяць артыкулы па пытаннях забеспячэння пажарнай бяспекі і жыццядзейнасці насельніцтва. Усё гэта дае магчымасць даведацца аб сітуацыі ў раёне і перасцерагчы сябе ад разнастайных няшчасных выпадкаў. Як гаворыцца: «Папярэджаны - значыць узброены».

У раёне работнікамі аддзела арганізавана і праведзена 77 сельскіх сходаў, 172 выступленні ў працоўных калектывах і 56 – на бацькоўскіх сходах у школах і дашкольных установах адукацыі па навучанні насельніцтва правілам пажарнай бяспекі. У ходзе ажыццяўлення пажарна-прафілактычнай работы ў жылым сектары абследавана 3969 кватэр і домаўладанняў грамадзян, 393 домаўладаннi шматдзетных сем'яў, 1964 - адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян і інвалідаў, 1299 сем'яў, якія выхоўваюць малалетніх дзяцей, 50 сем'яў, якія знаходзяцца ў СНС.

- рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам!» заклікае ўсіх жыхароў краіны не грэбаваць мерамі бяспекі, бо бестурботнасць і неасцярожнасць часам могуць прывесці да непрадбачаных сітуацый. Памятайце, ратавальнік заўсёды па першым клічы прыйдзе на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду. Бо ваша бяспека вышэй за ўсё! – падсумаваў Віталь Буняк.

Падраздзяленнямі аддзела на ліквідацыі НС і пажараў ажыццёўлены 118 выездаў, 141 раз ратавальнікі прыцягваліся для аказання дапамогі насельніцтву і ведамствам, 191 раз выязджалі на тактыка-спецыяльныя заняткі і вучэнні, праведзены 151 выезд на платнай аснове, а таксама на тушэнне загарання сухой расліннасці і лясоў.

Аўтар: Наталля Давыдзенка

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы