Дэклараванне даходаў - гэта абавязак фізічных асоб заявіць аб атрыманых у 2023 годзе даходах як у Рэспубліцы Беларусь, а таксама з-за мяжы, падаткаабкладанне якіх ажыццяўляецца падатковым органам.
Для зручнасці фізічных асоб прыём падатковых дэкларацый ажыццяўляецца:
- у панядзелак - з 8.00 да 19.00 без перапынку на абед,
- у чацвер - з 8.00 да 20.00 без перапынку на абед,
- іншыя працоўныя дні - з 8.30 да 17.30 з перапынкам на абед з 13.00 да 14.00;
- 23 і 30 сакавіка - з 9.00 да 13.00
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах у г. Слуцку 97639, 97553.
«СП»