Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выборы 2025

На Капыльшчыне ў новым 2024 годзе 4 студзеня нарадзілася першае дзіця

22.01.2024

Дзяўчынка, якая з'явілася на свет стала трэцім дзіцём у сям'і Дарашэвічаў з Капыля. Таццяна і Ігар ужо выхоўваюць дваіх сыноў Арцёма і Іллю.

А выдатным падарункам у навагоднія святы стала нараджэнне лапачкі-дачкі Волечкі.

Па добрай традыцыі ў раённым аддзеле загс вырашылі павіншаваць ужо шматдзетную сям'ю. Так, старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык павіншаваў бацькоў з прыемнай падзеяй у іх вялікай сям'і.

- Для бацькоў, нараджэнне дачкі - падарунак лёсу, - кажа Сяргей Міхайлавіч. - Хай расце вам на радасць здаровенькай, разумнай і шчаслівай. Наперадзе вас чакаюць бяссонныя ночы, клопаты па дому, але ўсё гэта кампенсуе шчаслівая ўсмешка вашай дачушкі. Дзеля гэтага варта жыць, працаваць і ахвяраваць сваім вольным часам.

Да віншаванняў далучыліся начальнік аддзела загса Вікторыя Траяновіч, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Марына Крэпская, старшыня прафсаюзнай першаснай арганізацыі Капыльскай ЖКГ Святлана Русаковіч .

Бацькі былі рады такому віншаванню. Яны падзякавалі гасцям за неабходнае прыладдзе для нованароджанай і аказаную матэрыяльную дапамогу.

Варта адзначыць, што гэта ўжо трэці запіс акта аб нараджэнні дзіцяці. Першы і другі запісы былі праведзены 6 і 9 студзеня. У тыя дні зарэгістравалі малых, якія нарадзіліся ў апошнія снежаньскія дзянькі.

Фота аўтара

Аўтар: Наталля Давыдзенка

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы