Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выборы 2025

У Капыльскім раёне праводзіцца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Узаемапавага - залог бяспекі!»

25.01.2024

26 студзеня на тэрыторыі Капыльскага раёна праводзіцца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Узаемапавага - залог бяспекі!»

Мерапрыемства накіравана на прапаганду захавання Правілаў дарожнага руху ўсімі ўдзельнікамі дарожнага руху.

На дарогах Мінскай вобласці ў 2023 годзе адбылося 649 ДТЗ, у выніку якіх загінула 148 чалавек, 684 - атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. У 89 выпадках пацярпелі дзеці, 7 загінулі, 93 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. У большасці выпадкаў дзеці былі пасажырамі, але сярод пацярпелых таксама былі пешаходы і веласіпедысты. У мінулым годзе ўчынены 181 наезд на пешаходаў, у выніку якіх 53 чалавекі загінулі, 139 - траўміраваны.

Па віне нецвярозых кіроўцаў адбылося 63 ДТЗ, у якіх 14 чалавек загінулі, 65 - параненыя. Па віне вадзіцеляў, якія не маюць права кіравання транспартнымі сродкамі, адбылося 56 ДТЗ, у якіх 13 чалавек загінулі, 60 - атрымалі цялесныя пашкоджанні.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху да няўхільнага выканання Правілаў дарожнага руху!

Вадзіцелі, памятайце, што кіраваць аўтамабілем у стане ап'янення і ў хворым або стомленым стане, які ставіць пад пагрозу бяспеку дарожнага руху, катэгарычна забаронена. Вадзіцелі абавязаны ўступаць дарогу пешаходам на нерэгулюемых і рэгулюемых пешаходных пераходах пры адначасовым для вадзіцеляў і пешаходаў дазваляючым сігнале рэгуліроўшчыка або святлафора. Акрамя таго, вадзіцелі абавязаны быць прышпіленымі і перавозіць пасажыраў з прышпіленымі рамянямі бяспекі. Выключаць дзеянні, якія адцягваюць яго ад кіравання транспартным сродкам, а таксама ўтрымлiваць удзельнічаючы ў дарожным руху транспартны сродак у тэхнічна спраўным стане, правяраць яго тэхнічны стан перад пачаткам руху. Пры руху выконваць хуткасны рэжым і бяспечную дыстанцыю.

Пешаходы, у сваю чаргу, маюць права на пераважнае перасячэнне праезнай часткі дарогі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, а таксама па рэгуляваным пешаходным пераходзе пры дазваляючым сігнале рэгуліроўшчыка або святлафора і абавязаны рухацца па тратуары, пешаходнай або веласіпеднай дарожцы, а пры іх адсутнасцi - па абочыне. У цёмны час сутак пешаход абавязаны пазначыць сябе святлоадбіўным элементам (элементамі). Пешаходу забараняецца рухацца па краі праезнай часткі дарогі пры наяўнасці тратуара, пешаходнай або веласіпеднай дарожкі, абочыны, па якіх магчымы рух пешаходаў, выходзіць на праезную частку дарогі з-за стаячага транспартнага сродку або іншага аб'екта, які абмяжоўвае агляднасць дарогі, не пераканаўшыся ў адсутнасці сродкаў і інш.

Пасажыры ў мэтах уласнай бяспекі абавязаны ажыццяўляць пасадку і высадку толькі пасля поўнага спынення транспартнага сродку з пасадачнай пляцоўкі, а ў выпадку яе адсутнасці - з тратуара або абочыны, быць прышпіленым рамянямі бяспекі, а пры паездцы на матацыкле, мапедзе - знаходзіцца у зашпіленым моташлеме. Пасажырам забараняецца адцягваць вадзіцеля ад кіравання транспартным сродкам падчас яго руху, перашкаджаць закрыццю дзвярэй транспартнага сродку, а падчас яго руху высоўвацца ў аконныя праёмы, адчыняць дзверы транспартнага сродку і інш.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Аддзел ДАІ Капыльскага РАУС.

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы