У ліку тых, каму пашчасціла пабываць на балі - маладыя спецыялісты розных прадпрыемстваў і арганізацый нашага раёна. Гэта мастак-дызайнер па камп'ютарнай графіцы з Капыльскага РЦК Ульяна Швайкоўская, з КСУП «Дактаровічы» - эканаміст Алена Макейчык і ветэрынарны фельчар Дар'я Арлова, выхавальнік дзіцячага садка №1 г. Капыля Вікторыя Шкурынская, медыцынская сястра Капыльскай ЦРБ Дар'я Хоміч, прадстаўнікі педкалектыва СШ № 2 г. Капыля Лізавета Рыбак і Дана Касцюкевіч, эканаміст па цэнах райспажыўтаварыства Аліна Дзям'янкова, з Капыльскага дзяржаўнага каледжа выкладчык Таццяна Трухановіч і кухар Дзіяна Язвінская.
Для маладых людзей была падрыхтавана насычаная праграма: выступленне кавер-бэнда, дыскатэка ад дыджэяў радыёстанцыі, конкурсы.
Аўтар: Дыяна Ткачэнка
«СП»