Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне прайшлі II Уладзімірскія адукацыйныя чытанні

25.01.2024

Менавіта названая тэма аб'яднала прадстаўнікоў духавенства, педагогаў і навучэнцаў устаноў адукацыі раёна.

Сустрэча адбылася ў раённым цэнтры культуры ў рамках ІІ Уладзімірскіх адукацыйных чытанняў, прысвечаных свяшчэннамучаніку Уладзіміру Пастарнацкаму, прэсвітэру Капыльскаму.

– Прыемна, што на капыльскай зямлі ўзнікла добрая традыцыя, якая аб'ядноўвае сотні людзей, – звярнулася да ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі намеснік старшыні райвыканкама Ірына Юхо. - Упершыню Уладзімірскія адукацыйныя чытанні праходзілі на базе сярэдняй школы № 3 г. Капыля. – Гэты сумесны праект упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Капыльскага райвыканкама і Капыльскага благачыння Слуцкай епархіі з году ў год надае вялікую ўвагу духоўна-маральнаму выхаванню падрастаючага пакалення.

На дыялогавай пляцоўцы абмеркавалі сур'ёзныя пытанні, звязаныя з адукацыяй, асветай і выхаваннем моладзі.

  • Сям'я як сацыяльны інстытут

– Не выпадкова, што асноўная тэма сустрэчы прысвечана інстытуту сям'і, – уступае ў гутарку благачынны Капыльскай царкоўнай акругі іерэй Андрэй Еўшэль. – Сам свяшчэннамучанік Уладзімір Пастарнацкі быў шматдзетным бацькам, і многае ў лёсе будучага мучаніка вырашалася менавіта на сямейным савеце. На адным з іх было прынята рашэнне аб тым, што галава сям'і ніколі не адмовіцца ад святарскага служэння, разумеючы, што хутчэй за ўсё гэта пацягне арышт і няпростае жыццё для яго сям'і. Сапраўдная сям'я - гэта тая, якая ніколі не здрадзіць. Яна будзе з вамі заўсёды: і ў гароце, і ў шчасці, у радасці і смутку. Яна падзеліць з вамі ваш лёс, перакананні, веру. Нават калі гэты лёс і жыццёвы шлях будуць напоўнены мноствам трагедый і выпрабаванняў.

  • Несці ў сэрца веру

Настаяцель прыхода храма Святой Жываначальнай Тройцы аг. Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна протаіерэй Алег Абрамовіч распавёў аб арганізацыі праваслаўнага лагера ў парафіі:

– У праваслаўным лагеры работа з дзецьмі вядзецца навуковым шляхам. Багаслоўе - навука вельмі складаная. Вывучаючы яе, у выніку хлопцы могуць данесці сваё разуменне аб веры блізкім і знаёмым людзям, якое вельмі важнае ў наш час, бо на кожным кроку шмат інфармацыі, але вера не мае ніякага навуковага абгрунтавання. Таму пытанне рэлігійнай асветы стаіць на галоўным месцы і будуецца на дысцыпліне абароны рэлігійных дактрын для ўсіх узростаў.

  • Уплыў медыяпрасторы

– Тэлебачанне, кіно, кампутары, прэса аказваюць магутнае ўздзеянне на дух і душу (псіхіку) чалавека, - кажа пробашч парафіі храма свяціцеля Мікалая Цудатворца аграгарадка Грозава іерэй Сергій Мархотка. - Гэтае ўздзеянне настолькі вялікае, што сродкі масавай інфармацыі справядліва называюць чацвёртай уладай. Сёння медыяпрастора ў значнай ступені вызначае лад жыцця і асобу дзяцей маладога пакалення. Дзіця з ранняга ўзросту ўключаецца ў яго, знаёміцца з рознымі медыямі, асвойвае электронныя прылады, інфармацыйныя рэсурсы становіцца гледачом, слухачом, карыстальнікам, чытачом. Педагогі і бацькі адзначаюць, што малыя дэманструюць вельмі высокія тэмпы асваення камп'ютара, рэсурсаў інтэрнета і сацыяльных сетак. Узрастаюць патрабаванні да пытанняў медыябяспекі дзяцей у рабоце, актуалізуецца пытанне іх перагрузкі ў рабоце з электроннымі адукацыйнымі рэсурсамі. Сродкі медыяпрасторы могуць заняволіць ці здушыць волю чалавека і вызначыць у што і як верыць і жыць у гэтым свеце.

  • Хрысціянскія паводзіны

– У наш час інстытут сям'і церпіць крызіс, – працягвае педагог сацыяльнай адукацыi СШ № 3 г. Капыля, член асветніцкага савета па духоўна-маральным выхаванні навучэнцаў Капыльскага раёна Святлана Бабарэка. - Што з гэтым рабіць? Як пабудаваць сапраўдную моцную сям'ю? Добрае жыццё і хрысціянскія паводзіны ў доме – аснова і корань хрысціянскага маральнага жыцця. Кожны чалавек у сваёй сям'і засвойвае першыя навыкі, стварае свой нораў, прывучаецца да дрэнных або добрых паводзін. У добрай сям'і дзеці ўзрастаюць добрымі і лагоднымі і наадварот, у дрэннай сям'і яны псуюцца. Таму станоўчае хатняе жыццё з'яўляецца добрай хрысціянскай маральнасцю. Чалавек нідзе не можа так добра абвыкнуць да выканання хрыстовых запаведзяў, як у сваёй сям'і. У галоўнай запаведзі напісана «Любоў да Бога і да бліжняга». Толькі ў роднай сям'і мы можам засвоіць гэту запаведзь. Калі мы не любім бацькоў, братоў і сясцёр, дык якім чынам мы можам палюбіць іншых людзей?

  • Агульная мэта адукацыі і царквы

– Праблема ўдасканалення ўнутранага свету чалавека, яго духоўнасці і маралі нязменна актуальная для грамадства, – дапаўняе начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алена Карповіч. – Перад педагагічнымі калектывамі ўстаноў адукацыі стаіць мэта выхавання маральна сталай, духоўна развітой асобы, здольнай усведамляць сваю адказнасць за лёс Айчыны, свайго народа. У сувязі з гэтым дваццаццю ўстановамі агульнай сярэдняй адукацыі раёна сумесна з прыходамі Капыльскага благачыння распрацаваны планы мерапрыемстваў па рэалізацыі Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквой у Капыльскім раёне на 2023/2024 навучальны год.

Завяршальнай часткай дыялогавай пляцоўкі стаў канцэрт, падрыхтаваны Капыльскай дзіцячай школай мастацтваў.

Фота аўтара

Аўтар: Наталля Давыдзенка

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы