Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дзяржаўтаінспекцыя г. Капыля праводзіць прафілактычную акцыю «Цвярозы кіроўца»

01.02.2024

Кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, пад уздзеяннем наркатычных сродкаў і псіхатропных або таксічных рэчываў з'яўляецца самым грубым і небяспечным парушэннем правілаў дарожнага руху, што немінуча прыводзіць да ДТЗ.

З мэтай папярэджання і прафілактыкі фактаў кіравання транспартнымі сродкамі кіроўцамі ў стане алкагольнага ап'янення, і кіроўцамі не маючымi права кіравання, у перыяд з 02 па 04 лютага 2024 года Дзяржаўтаінспекцыя г. Капыля праводзіць прафілактычную акцыю «Цвярозы кіроўца».

У ходзе мерапрыемства створаны рэйдавыя групы з ліку супрацоўнікаў ДАІ. Нясенне службы нарадаў міліцыі набліжана да месцаў размяшчэння аб'ектаў гандлю спіртнымі напоямі (кафэ, АЗС і інш.), асабліва ў вячэрні і начны час сутак, а таксама да нерэгуляваных пешаходных пераходаў.

ДАІ нагадвае!

Што згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, меры адміністрацыйнага ўздзеяння за нецвярозае кіраванне да 0,8 праміле ўключна накладаецца штраф 100 базавых велічынь і пазбаўленне права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на 3 гады, больш за 0,8 праміле – 200 базавых велічынь штрафу з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на 5 гадоў.

Ужыванне кіроўцам алкаголю пасля здзяйснення ДТЗ, удзельнікам якога ён з'яўляецца да праходжання агляду на прадмет вызначэння стану ап'янення - цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры 200 базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на 5 гадоў.

За паўторнае кіраванне ў стане ап'янення на працягу года правапарушальнік прыцягваецца да крымінальнай адказнасці, пры гэтым, прадугледжана спецыяльная канфіскацыя транспартнага сродку, якім кіравалі ў стане ап'янення, незалежна ад права ўласнасці.

Перадача кіравання транспартным сродкам асобе, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення або стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў - цягне накладанне штрафу ў памеры ад пяцідзесяці да ста базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на тры гады.

А так жа, ДАІ нагадвае, што кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання гэтым сродкам, а роўна перадача кіравання транспартным сродкам асобе, якая не мае права кіравання - цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад пяці да дваццаці базавых велічынь. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні – цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь, або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт.

ДАІ нагадвае пешаходам!

Згодна з арт. 18.20 ч.2 КоАП Рэспублікі Беларусь, адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу за знаходжанне на праезнай частцы ў нецвярозым стане ў якасці пешахода або веласіпедыста складае ад 3 да 5 базавых велічынь.

Таксама неабходна нагадаць, што ў мэтах сваёй бяспекі пешаходы не павінны забываць аб абавязковым выкарыстанні святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак. Пераходзіць праезную частку толькі ва ўстаноўленых Правіламі месцах і катэгарычна выключыць знаходжанне ў нецвярозым выглядзе паблізу і на праезнай частцы!

ПАВАЖАНЫЯ ГРАМАДЗЯНЕ!

Не заставайцеся абыякавымі, калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартам кіруе кіроўца ў стане ап'янення, або валодаеце інфармацыяй што транспартным сродкам кіруе кіроўца не маючы права кіравання альбо бачыце на праезнай частцы дарогі пешаходаў або веласіпедыстаў у стане алкагольнага ап'янення, паведаміце па тэлефоне «102», можа быць гэты званок выратуе чыё-небудзь жыццё!

АДАІ Капыльскага РАУС

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы