Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дзяржаўнай узнагароды ўдастоены майстар лесу Капыльскага лясгаса Аляксандр Барцэвіч

05.02.2024

Аляксандр Іванавіч Барцэвіч, майстар лесу Старыцкага доследна-вытворчага лясніцтва Капыльскага вопытнага лясгаса ўдастоены дзяржаўнай узнагароды - медаля «За працоўныя заслугі».
ВІНШУЕМ І ГАНАРЫМСЯ!!!

Працавітасць, прафесіяналізм, аўтарытэт і вопыт у вырашэнні складаных вытворчых пытанняў сталі візітнай карткай майстра лесу Старыцкага доследна-вытворчага лясніцтва Барцэвіча Аляксандра Іванавіча.

Барцэвіч Аляксандр Іванавіч, 1956 года нараджэння, беларус, адукацыя сярэдняя спецыяльная. У 1977 годзе скончыў Полацкі лясны тэхнікум. Сваю працоўную дзейнасць у Капыльскім доследным лясгасе пачаў у 1982 годзе. З 1985 года і па цяперашні час працуе майстрам лесу ў Старыцкім доследна-вытворчым лясніцтве Капыльскага доследнага лясгаса. Аляксандр Іванавіч працягнуў працоўную дынастыю бацькі - Барцэвіча Івана Пракопавіча, які прапрацаваў у Старыцкім доследна-вытворчым лясніцтве лесніком больш за 35 гадоў. А сёння лесаводчая біяграфія сям'і Барцэвіч склалася ўжо ў трэцім пакаленні і агульны працоўны стаж складае больш за 83 гады.

Аляксандр Іванавіч узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства лясной гаспадаркі «Ганаравы лесавод», занесены ў Кнігу працоўнай славы Капыльшчыны, узнагароджаны нагрудным знакам адрознення Міністэрства лясной гаспадаркі «30 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь». Неаднаразова заахвочваўся на ўзроўні ведамства, раённага выканаўчага камітэта рознага роду граматамі.

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы