Лідары засталіся тымі ж як і ў 2022-м: лепшы лясгас па выніках працы ў 2023-м годзе – Капыльскі вопытны, лепшае ДВЛГА – Мінскае.
У тройцы лідараў сярод дзяржаўных вытворчых лесагаспадарчых аб'яднанняў адзначаны таксама Гродзенскае (2-е месца) і Віцебскае ДВЛГА (3-е месца).
А вось увесь п'едэстал сярод лясгасаў галіны занялі ўстановы з Мінскай вобласці: адразу за Капыльскім вопытным лясгасам ідуць Смалявіцкі (2-е месца) і Барысаўскі вопытны лясгасы (3-е месца).
Характэрна, што ў топ-10 трапілі яшчэ 5 лясгасаў Міншчыны. У 2023-м годзе лясгасы вобласці прыкметна палепшылі сваю працу.
Адзначым, што праца ДВЛГА і лясгасаў ацэньвалася Мінлясгасам па 26 крытэрах.
Ужо заўтра падчас выніковага пасяджэння калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь пераможцам і прызёрам спаборніцтваў будуць уручаны заслужаныя ўзнагароды.
«СП»