Прыклад таму — абласная спартакіяда сярод ветэранаў і кіраўнікоў ветэранскіх арганізацый фізічнай культуры і спорту Мінскай вобласці, якая сабрала на базе спартыўна-аздараўленчага комплексу «Круты Яр» у Барысаўскім раёне аматараў спорту. Каманду Капыльскага раёна прадставілі ветэраны педагагічнай працы Уладзімір Лукашэвіч, Галіна Каваленка, і дырэктар Каменскай СШ Галіна Васілевіч. Спартсмены сапернічалі ў кідках у баскетбольнае кальцо, дартсе, гарадошным спорце, шашках, шахматах, настольным тэнісе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і плаванні.
У асабістым заліку Уладзімір Лукашэвіч заняў другое месца па шашках, а Галіна Васілевіч стала бронзавым прызёрам у шахматах. Усе ўдзельнікі атрымалі цёплыя ўспаміны і цудоўна правялі час, у чарговы раз пацвярджаючы ўсім вядомую фразу: «Рух — гэта жыццё».
Аўтар: Таццяна Бохан
«СП»