Электронны кірмаш вакансій дазваляе ў анлайн-рэжыме забяспечыць прамы і актыўны дыялог наймальніка з суіскальнікам, якія тэрытарыяльна знаходзяцца ў розных месцах, таксама прадугледжана магчымасць перадаць непасрэдна прадстаўніку наймальніка сваё рэзюмэ і задаць цікавячыя пытанні. Суіскальнікі працы атрымліваюць магчымасць загадзя азнаёміцца з інфармацыяй аб прадпрыемстве, аб вакансіях, выбраць падыходзячага наймальніка і падрыхтавацца да сумоўя.
Электронны кірмаш вакансій праводзіцца на адзінай інфармацыйнай пляцоўцы http://e-vakancy.by.
За даведкамі звяртацца па адрасе: г. Капыль, пл. Леніна, д. 14.
Тэлефоны: 55-2-06, 55-7-92.
«СП»