На міжнароднай выставе «Прадэкспа – 2024» у конкурсе «Лепшы прадукт-2024» прадпрыемства адзначана дыпломамі і залатым медалём за сыр «Вінгенштэйнскі» з труфелем 45% і сыр «Торвальд» з імбірам 45%. Гэтыя дасягненні, безумоўна, з'яўляюцца сведчаннем прафесіяналізму супрацоўнікаў, прыхільнасці высокім стандартам якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі на міжнародным рынку.
Маштабнае мерапрыемства прайшло з 5 па 9 лютага 2024 года. Беларусь прымае ўдзел у гэтай выставе пастаянна, падаючы высакаякасную прадукцыю ад айчынных прадпрыемстваў у харчовай прамысловасці. У гэтым годзе значна пашырылася геаграфія вытворцаў і пастаўшчыкоў. У «Прадэкспа-2024» прынялі ўдзел 2145 кампаній з 40 краін: Беларусі, Расіі, Казахстана, Кітая, ААЭ, Узбекістана, Азербайджана, Арменіі, Балгарыі, Германіі, Грэцыі і іншых дзяржаў.
Аўтар: Таццяна Захарэвіч
«СП»