Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выборы 2025

Пікеты ў падтрымку Адзінага дня галасавання

16.02.2024

Да агітацыйнай кампаніі падключыліся актывісты партыі «Белая Русь».

Месцам для правядзення пікету выбралі пляцоўку перад супермаркетам «Санта», дзе ў перадабедзенны і абедзенны час заўсёды шмат людзей. Актывісты раздавалі карткі-напамін пра дзень галасавання, распавядалі пра асаблівасці правядзення выбараў сёлета. Мінакі задавалі пытанні і выказвалі меркаванне наконт таго, якімі павінны быць народныя выбраннікі. Многіх выбаршчыкаў цікавіла, ці будуць на выбарчых участках прысутнічаць валанцёры для дапамогі маламабільным грамадзянам.

Як аказалася, для многіх капылян і гасцей горада, якія прынялі ўдзел у пікеце, пытанне аб тым, пайсці на выбары ці не, не стаiць: кожны з іх гатовы праявіць актыўную грамадзянскую пазіцыю.

- Я лічу, што ад голасу кожнага залежыць не толькі наша будучыня, але і будучыня нашых дзяцей і ўнукаў, – кажа педагог-псіхолаг Капыльскага дзяржаўнага каледжа Ірына Новік. Яна таксама адзначыла, што пікеты - гэта выдатная форма падачы інфармацыі: грамадзяне падыходзяць, цікавяцца, атрымліваюць усю неабходную інфармацыю для прыняцця рашэння.

Фота аўтара

Аўтар: Таццяна Захарэвіч

 «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы