Лепшыя падраздзяленні Мінскай вобласці ўдастоены высокіх узнагарод. Прыемна адзначыць, што сярод лепшых па прафесіі прызнаны і ўчастковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Капыльскага РАУС капітан міліцыі Эдуард ШАШКІН, якому аб'яўлена Падзяка начальніка УУС Мінаблвыканкама.
Па добрай традыцыі лепшае падраздзяленне крымінальнага вышуку атрымала пераходны прыз імя Васілія Дылевіча, а лепшае падраздзяленне па ахове грамадскага парадку і прафілактыцы – прыз імя падпалкоўніка міліцыі Антона Казіміравіча Дзяржынскага.
Аўтар: Наталля Давыдзенка
«СП»