Віктар і Святлана лічаць сваім абавязкам прыйсці на выбарчы ўчастак. Прычым заўсёды галасуюць датэрмінова не толькі падчас гэтых выбараў, але і ва ўсе папярэднія. На гэты раз знакавая для краіны падзея прыпала якраз на дзень нараджэння Святланы.
– Менавіта сёння я афіцыйна выходжу на заслужаны адпачынак, таму цяперашняе галасаванне асабліва запомніцца, такое ж толькі раз у жыцці бывае, усміхаючыся, гаворыць мая субяседніца. А ў гэты час Віктар Канстанцінавіч стаіць побач, моўчкі падтрымліваючы жонку.
Віктар і Святлана - педагогі, ён - настаўнік фізкультуры, яна выкладае фізіку і інфарматыку ў Ванялевіцкай сярэдняй школе. Яны абодва ўпэўнены, што трэба абавязкова выканаць свой грамадзянскі абавязак і лічаць, што кожны сапраўдны грамадзянін сваёй краіны павінен прыйсці на выбарчы ўчастак і зрабіць свой выбар.
Аўтар: Крысціна Жогаль
«СП»