Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Навучэнец гімназіі №1 г. Капыля можа лічыць сябе студэнтам

22.02.2024

Яшчэ адну добрую навіну прынеслі капыльскія хлопцы. Навучэнец 11 класа гімназіі №1 г. Капыля Данііл Паўлючык (на здымку) узнагароджаны дыпломам ІІ ступені па выніках заключнага этапу ўніверсітэцкай алімпіяды па біялогіі, якая праходзіла на базе Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Дыплом пераможцы алімпіяды дае права быць залічаным ва ўніверсітэт без уступных іспытаў. А гэта значыць, што Данііл ужо можа лічыць сябе студэнтам названай ВНУ. Каб дасягнуць такога выніку, юнак працаваў не адзін год. Цягам некалькіх гадоў ён станавіўся ўдзельнікам першага, другога і трэцяга этапаў рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі. А ў 9 класе заваяваў Дыплом ІІІ ступені на трэцім (абласным) этапе.

- Яшчэ ў 9 класе вызначыўся з выбарам будучай прафесіі, хацеў стаць урачом, - распавядае Данііл. - А калі даведаўся, што ў гродзенскім універсітэце будзе праходзіць шматпрофільная алімпіяда, вырашыў прыняць удзел і паспрабаваць свае сілы. Вядома, вельмі хваляваўся, калі выконваў заданні алімпіяды, асабліва на заключным вочным этапе.

Ці разлічваў на перамогу? Цяжка сказаць. За спіной - не адзін год падрыхтоўкі, дзесяткі праштудзіраваных энцыклапедый і дапаможнікаў, неаднаразовы ўдзел у рэспубліканскай алімпіядзе па біялогіі. Часам мне здавалася, што сярод такой вялікай колькасці ўдзельнікаў з усёй Беларусі абавязкова знойдзецца той, хто рыхтаваўся лепш за мяне. Вынікаў я чакаў з нецярпеннем, і спачатку неяк не паверыў сваім вачам. Вельмі прыемна, калі ўсе твае намаганні годна ацэньваюцца.

Радасна і тое, што я апраўдаў надзеі сваіх настаўнікаў біялогіі, якія адыгралі важную ролю ў маім лёсе. Цікавасць да прадмета падтрымліваў Мікалай Паўлавіч Стульба, а потым, пасля выбару профілю навучання, сапраўднай настаўніцай стала Святлана Максімаўна Булат. Вялікі дзякуй і выдатнаму дасведчанаму педагогу Вользе Іванаўне Сыман. У тандэме з імі я дасягнуў сур'ёзных вынікаў у вучобе. Вельмі ўдзячны роднай гімназіі за гады цікавай вучобы, моцныя веды, з прычыны чаго я атрымаў шанец стаць студэнтам без уступных іспытаў!

Надзейным тылам для мяне з'яўляюцца і мае родныя - бацькі і бабуля. Гэта яны прывілі мне цікавасць да навучання, любоў да роднай зямлі і прыроды. Яны заўсёды верылі ў мяне і мае сілы, а гэта і ёсць аснова любой перамогі.

Фота гімназіі № 1 г. Капыля

Аўтар: Дыяна Ткачэнка

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы