Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выборы 2025

Прафсаюз - у ліку назіральнікаў

22.02.2024

Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі пачаў працу з першага дня датэрміновага галасавання. Найбуйнейшыя грамадскія аб'яднанні і палітычныя партыі краіны прынялі рашэнне сумесна забяспечыць назіранне за ходам галасавання на выбарах.

Для каардынацыі працы назіральнікаў і аператыўнага інфармавання грамадства аб ходзе галасавання быў створаны Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі, у якім пачынаючы з першага дня датэрміновага галасавання акумулюецца інфармацыя ад назіральнікаў аб ходзе правядзення выбарчай кампаніі.

– У краіне акрэдытаваны ўжо звыш 37 тысяч нацыянальных назіральнікаў, з іх звыш 30 тысяч – гэта непасрэдна ад грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый. Выбудавана дакладная сістэма ўзаемадзеяння нацыянальных наглядальнікаў на раённым і абласным узроўнях. Яны даюць у наш Цэнтр грамадскага назірання аператыўную інфармацыю з месцаў аб ходзе галасавання, - распавёў намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Вадзім Грачоў.

У сваю чаргу, цэнтр збірае і акумулюе дадзеныя і ў аператыўным рэжыме паведамляе грамадскасці аб становішчы на ўчастках. Вадзім Грачоў звярнуў увагу на яшчэ адзін немалаважны момант, які стаў навацыяй. Арганізавана шматканальная тэлефонная «гарачая лінія», каб кожны жыхар краіны мог патэлефанаваць у Цэнтр грамадскага назірання, выказаць свае заўвагі па працэсе галасавання.

З заўвагамі і прапановамі жыхары Беларусі могуць звярнуцца па тэлефоне (8-017) 215-21-83 (з 20 па 24 лютага - з 12:00 да 19:00, 25 лютага - з 8:00 да 20:00).

У сваю чаргу, намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Аляксандр Астаповіч падкрэсліў, што ў вядучых грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый ужо ёсць добры вопыт узаемадзеяння, які дазваляе арганізаваць поўнамаштабнае назіранне за выбарамі.

Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі створаны Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, Беларускім грамадскім аб'яднаннем ветэранаў, грамадскімі аб'яднаннямі «Белая Русь», БРСМ, «Беларускі саюз жанчын», «Патрыёты Беларусі», а таксама Беларускай партыяй «Белая Русь», Камуністычнай партыяй Беларусі, Ліберальна-дэмакратычнай партыяй Беларусі, Рэспубліканскай партыяй працы і справядлівасці.

Аўтар: Крысціна Жогаль

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы