Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Пра тое, якія пытанні інклюзіўнай адукацыі абмеркавалі ў Капыльскім дзяржаўным каледжы

22.02.2024

У Капыльскім дзяржаўным каледжы адбыўся абласны семінар-нарада, на якiм абмеркавалі актуальныя пытанні навучання асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і асоб з інваліднасцю.

У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама, Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі, Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, Мінскага абласнога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

– Сёння праблема навучання, прадастаўлення ўсіх неабходных умоў для развіцця вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця вельмі актуальна. Колькасць такіх хлопчыкаў і дзяўчынак з кожным годам павялічваецца, адпаведна, павялічваецца і пералік навучальных устаноў, у якіх яны могуць навучацца, пашыраецца пералік прафесій, па якіх праводзіцца іх падрыхтоўка, - так пазначыла важнасць заяўленай тэмы семінара начальнік аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Алена Марцінкевіч.

Дырэктар Капыльскага дзяржаўнага каледжа Анатоль Пяткевіч адзначыў, што галоўная задача сістэмы адукацыі - не толькі забеспячэнне прафесійнай падрыхтоўкі навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, але і ажыццяўленне прафесійнай і сацыяльнай адаптацыі з мэтай іх далейшай інтэграцыі ў грамадства.

– Мы сёння павінны бачыць, якую пуцёўку ў жыццё даём хлопцам, якія маюць асаблівыя патрэбнасці, – рэзюмаваў Анатоль Францавіч.

У першай частцы семінара быў абмеркаваны шырокі пералік пытанняў: ад прафесійнай арыентацыі да размеркавання і жыццяўладкавання дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама асаблівасці распрацоўкі навучальна-метадычных комплексаў, арганізацыі адукацыйнага працэсу, спосабы павышэння якасці адукацыі і стварэння безбар'ернага асяроддзя.

У другой частцы мерапрыемства быў прадэманстраваны досвед працы ўстаноў адукацыі па арганізацыі навучання, патранажу выпускнікоў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Педагогі Капыльскага дзяржаўнага каледжа правялі майстар-класы па выкарыстанні інавацыйнага абсталявання ў навучанні, прадставілі распрацаваныя электронныя модулі па навучальных прадметах. Удзельнікі семінара сталі не пасіўнымі назіральнікамі, а мелі магчымасць паўдзельнічаць і задаць цікавячыя iх пытанні з наступным іх абмеркаваннем у коле калег. Падзяліліся сваімі напрацоўкамі і педагогі іншых устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінскай вобласці. Акрамя таго, выдалася выдатная магчымасць абмяняцца вопытам і з калегамі на міжнародным узроўні: у рэжыме анлайн адбылася размова аб развіцці сістэмы інклюзіўнай прафесійнай адукацыі з Валянцінай Пермінавай - дырэктарам абласной бюджэтнай прафесійнай адукацыйнай установы «Кастрамскі гандлёва-эканамічны каледж» .

Напрыканцы мерапрыемства адбылося падвядзенне вынікаў, падчас якога ўсе ўдзельнікі адзначылі асаблівую значнасць падобных сустрэч і каштоўнасць прапанаванага досведу працы. Бо галоўная мэта сістэмы адукацыі - не проста «даць прафесію», але пераадолець сацыяльную ізаляванасць «асаблівых» хлопцаў, сфарміраваць жыццеўстойлівую асобу. А зрабіць гэта можна толькі сумеснымі намаганнямі.

Фота аўтара

Аўтар: Таццяна Захарэвіч

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы