Прымеркаваны ён да 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і накіраваны на ўдасканаленне патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, захаванне гістарычнай праўды і памяці.
Удзельнікамі могуць быць навучэнцы і выхаванцы ўстаноў адукацыі раёна, а таксама грамадзяне, якія пражываюць на тэрыторыі Капыльскага раёна.
Праводзіцца конкурс па наступных намінацыях: «Лепшы літаратурна-мастацкі твор, эсэ ці верш», «Лепшы фотаздымак» і «Лепшае відэа», прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Работы ўдзельнікаў будуць ацэньваць на адпаведнасць тэматыцы, адзінства зместу і формы, мастацкую своеасаблівасць твора, цэласнасць успрымання, уменне аўтара выкарыстоўваць сродкі мастацкай выразнасці, арыгінальнасць аўтарскай манеры.
Літаратурна-мастацкія творы, якія прадстаўляюцца на конкурс, могуць быць на беларускай або рускай мовах. Матэрыялы разглядаюцца на электронных (лічбавых) носьбітах, у выглядзе асобных фатаграфій у фармаце JPEG і ў друкаваным выглядзе.
Для ўдзелу ў конкурсе прымаецца не больш чым адна работа ад кожнага ўдзельніка ў кожнай намінацыі.
Падвядзенне вынікаў адбудзецца напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Пераможцаў у намінацыях узнагародзяць памятнымі дыпломамі і падарункамі. Лепшыя работы могуць быць выкарыстаны ў інфармацыйна-рэкламных матэрыялах.
Матэрыялы з абавязковай пазнакай «На конкурс да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» накіроўваюцца не пазней за 1 чэрвеня 2024 г. у рэдакцыю газеты «Слава працы» па электроннай пошце: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з пазнакай конкурс «Памятаць, каб жыць» альбо па адрасе: г. Капыль, вул. Трактарная, д. 2а.
Аўтар: Таццяна Бохан
«СП»