Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Захаваць дынаміку. Дэпутаты абласнога Савета зацвердзілі Кушнарэнку на пасадзе старшыні Мінаблвыканкама

01.04.2025
У Мінскім аблвыканкаме адбылося пасяджэнне 17-й пазачарговай абласной сесіі Савета дэпутатаў 27-га склікання, на якім зацвердзілі на пасадзе старшыні Мінскага аблвыканкама Аляксея Кушнарэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Аляксея Кушнарэнку старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта 31 сакавіка. У ходзе сесіі Мінскага абласнога Савета дэпутатаў актыву вобласці яго новага кіраўніка прадставіў прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Аляксандр Турчын, які да нядаўняга часу кіраваў цэнтральным рэгіёнам.

"Я рады гэтаму назначэнню. Былі розныя кандыдатуры, але кандыдатура Аляксея Іванавіча, на мой погляд, найбольш аптымальная. І рашэнне Прэзідэнта абсалютна правільнае. Сёння мы разумеем, што такое Мінская вобласць для краіны. Гэта 19 працэнтаў ВУП, амаль 30 працэнтаў сельскай гаспадаркі, 20 працэнтаў прамысловасці і 25 працэнтаў інвестыцый. І ад работы Мінскай вобласці, як гэта неаднаразова агучваў і кіраўнік дзяржавы, залежыць работа ў цэлым нашай краіны", - адзначыў Аляксандр Турчын, выказаўшы ўпэўненасць, што Аляксей Кушнарэнка падтрымае дынаміку, якая ёсць у вобласці, надасць ёй паскарэнне, паглядзеўшы на многія рэчы новым поглядам.

"Я ўпэўнены, што з той камандай, якая ёсць у Мінскай вобласці, гэта будзе зрабіць прасцей", - падкрэсліў Аляксандр Турчын.

Дэпутацкі корпус Мінскай вобласці аднагалосна падтрымаў Аляксея Кушнарэнку на яго новай пасадзе.

Звяртаючыся да прысутных, старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка адзначыў, што перш за ўсё хацеў бы выказаць удзячнасць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь за аказаны высокі давер, а таксама дэпутацкаму корпусу вобласці за падтрымку.

"Для мяне вялікі гонар узначаліць Мінскі абласны выканаўчы камітэт. Я разумею ўсю адказнасць, і ў мяне няма ніякіх ілюзій. Разумею, што трэба працаваць, а для таго, каб працаваць эфектыўна, трэба на кагосьці абапірацца. І гэту апору я бачу ў вас - актыве вобласці, а ў вашай асобе - ва ўсіх яе жыхарах. Вынікі Мінскай вобласці знаходзяцца на высокім узроўні, вобласць актыўна развіваецца. У мяне ёсць добры прыклад - гэта Аляксандр Генрыхавіч, які працаваў з вамі ў эфектыўнай камандзе. Таму запэўніваю вас, што прыкладу ўсе сілы для таго, каб прадоўжыць тыя слаўныя традыцыі, якія ёсць у Мінскай вобласці. Я настроены на сумесную плённую работу", - адзначыў Аляксей Кушнарэнка.

Калектыў Мінскага аблвыканкама, а таксама дэпутаты выказалі ўдзячнасць за работу прэм'ер-міністру Рэспублікі Беларусь Аляксандру Турчыну, які ўзначальваў Мінскую вобласць на працягу больш як пяці гадоў.

"Усё ў жыцці ідзе наперад, усё мяняецца. І гэта новы этап развіцця. Я памятаю гэту залу, хваляванне, калі ўступаў на пасаду старшыні Мінскага аблвыканкама. Пяць гадоў праляцелі хутка. Я ўпэўнены, што мы і далей будзем рухацца наперад, а ўрад не будзе забываць пра Мінскую вобласць і ўсяляк дапамагаць. У нас усё атрымаецца", - рэзюмаваў Аляксандр Турчын.-0-

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы