У рамках дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» кампаніяй «Белтэлекам» сумесна з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі паспяхова рэалізуецца праект «Мой горад». У 2024 годзе аднайменны мабільны дадатак павялічыўся на 25 задзейнічаных у праекце гарадоў, у выніку ахопленымі аказаліся 68 буйных населеных пунктаў краіны.
Націсніце для папярэдняга прагляду выявы
У апошні дзень 2024 года да дадатку падключыўся Капыль, стаўшы 13-м горадам у Мінскай вобласці. Праект «Мой горад», які пачаў сваю працу з Полацка ў 2021 годзе, актыўна развіваецца і імкліва набірае папулярнасць, адкрываючы новыя перспектывы для ўзаемадзеяння з гарадскім асяроддзем.
Капыль як на далоні
Як расказаў начальнік Капыльскага ўчастка электрасувязі «Белтэлекам» Віктар Журыд, мабільны дадатак «Мой горад» створаны для таго, каб у кожнага чалавека пад рукой быў просты і даступны канал камунікацый з гарадскім асяроддзем — органамі ўлады, бізнесам, сферамі аховы здароўя, адукацыі, культуры і паслуг. Для зручнасці карыстання ў дадатку змяшчаецца інфармацыя аб прадпрыемствах і арганізацыях, якая размеркавана па наступных катэгорыях: адміністрацыя горада, здароўе і спорт, адукацыя, адпачынак і турызм, транспарт, грамадскае харчаванне, гандаль, камунальныя службы і іншае. Дзякуючы дадаткам «Мой горад» узаемадзеянне людзей з гарадской інфраструктурай становіцца лёгкім і прыемным. Карыстальнік атрымлівае доступ да інфармацыі, паслуг і сэрвісу з адзінай сістэмы.
— Адкрываеш мабільнае прыкладанне і бачыш горад як на далоні. Замовіць тавар, яго дастаўку ці паслугу і аплаціць, забраніраваць нумар у гасцініцы — усё гэта робіцца вельмі проста ў рэжыме рэальнага часу. Пры дапамозе прыкладання «Мой горад» не даводзіцца фармаваць дзясяткі пошукавых запытаў у інтэрнэце. Бачыць усё ў адным праграмным прадукце значна зручней. Гэта вялікі плюс для гараджан, — адзначыў Віктар Журыд. — Ёсць у дадатку і стужка, дзе размяшчаюцца топ-навіны. Жыхары могуць хутка даведацца аб маючых адбыцца ўрачыстых гарадскіх мерапрыемствах, папярэджаннях водаканала і многае іншае. Дарэчы, выкарыстоўваючы ўсе магчымасці дадатку, можна праводзіць апытанні гараджан. Гэта каштоўная зваротная сувязь для далейшага развіцця горада.
Карысць для арганізацый
Дадатак «Мой горад» усё больш актыўна выкарыстоўваюць юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі, прадпрыемствы і арганізацыі раёна, якія жадаюць заявіць пра сябе і сваю дзейнасць, а таксама прыцягнуць новых кліентаў. На сваёй персанальнай старонцы кожны можа размясціць інфармацыю аб рэжыме працы, таварах і паслугах, акцыях і скідках. Таксама ў арганізацый ёсць магчымасць размяшчэння інфармацыі аб сваіх акцыях і скідках на галоўнай старонцы горада. Функцыянал платформы шырокі і не перастае развівацца, пры гэтым распрацоўшчыкі ўлічваюць пажаданні кліентаў для паляпшэння ўспрымання і даступнасці прадстаўленай інфармацыі. У напаўненні мабільнага дадатку могуць прыняць удзел розныя суб’екты гаспадарання горада і раёна. Для гэтага дастаткова пакінуць заяўку на сайце moygorod.by або звярнуцца ў сэрвісны цэнтр кампаніі «Белтэлекам», дзе больш падрабязна раскажуць і дадуць доступ да асабістага кабінета на платформе дадатку. Кошт — усяго 19 рублёў 20 капеек у месяц.
— Дадатак «Мой горад» карысна і для турыстычнага сэрвісу. Аматары падарожнічаць і проста ахвочыя адпачыць на прыродзе могуць бачыць, куды паехаць і дзе смачна паабедаць. Напрыклад, уладальнікі аграсядзіб могуць указваць кантактныя даныя і колькасць свабодных месцаў, размяшчаць фота інтэр’ера і іншую прывабную для турыстаў інфармацыю. «Мой горад» — гэта эфектыўны канал камунікацыі для жыхароў, гасцей і арганізацый горада. Сёння пры пісьменным ужыванні нашай платформы любы бізнэс можа паспяхова прыцягваць новых кліентаў, а праз пашырэнне мэтавай аўдыторыі, адпаведна, ідзе і дадатковы прыбытак, — праінфармаваў Віктар Журыд.
Як падключаемся?
Для жыхароў Капыля гэта бясплатны, просты і зручны доступ праз смартфон да асноўных гарадскіх сервісаў у самых розных сферах. Падключыцца вельмі проста! Дастаткова ўсталяваць дадатак «Мой горад» (Беларусь), які даступны для запампоўкі ў AppStore і GooglePlay. А далей вельмі проста — абраць горад «Капыль».
— Капыль актыўна падтрымлівае працу прыкладання. Сёння інфармацыю аб сабе размясцілі каля 100 юрыдычных асоб горада, і кожны дзень колькасць арганізацый толькі павялічваецца. Жыхарам цікавы праект, і мы рады, што «Мой горад» становіцца інструментам, які аб’ядноўвае ўвесь горад у адным дадатку, — рэзюмаваў Віктар Журыд.
Аўтар: Сяргей Козел
«СП»



