Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне да пасадкі лесу далучыліся актывісты БРСМ

17.04.2025

На Капыльшчыне да пасадкі лесу далучыліся актывісты БРСМ

У Капыльскім лясніцтве актывісты БРСМ, РГА «Белая Русь» і спецыялісты Капыльскага вопытнага лясгаса на плошчы 2,4 га высадзілі лясныя культуры алешыны і бярозы.

Моладзь была рада паўдзельнічаць у такой адказнай і незвычайнай акцыі. Яны бліжэй пазнаёміліся з прафесіяй і нялёгкай працай лесаводаў, а некаторыя хлопцы нават задумаліся аб выбары будучай прафесіі. Такія акцыі даюць магчымасць усвядоміць неабходнасць укладу кожнага чалавека ў стварэнне лясоў для будучых пакаленняў. А таксама ўнесці свой маленькі ўклад у развіццё нашай краіны, яе добраўпарадкаванне, прыгажосць і захаванне прыродных багаццяў.

Сваімі ўражаннямі падзялілася член Маладзёжнага парламента пры Капыльскім раённым Савеце Дэпутатаў Маргарыта Макаранка:
«Мне вельмі спадабалася прымаць удзел у такой значнай падзеі. Такім чынам, мы захоўваем прыроду і яе прыгажосць. Бо лясы гэта адно з галоўных багаццяў нашай краіны і мы, моладзь, павінны захаваць яе як унікальную часцінку Беларусі. Асабліва радуе, што мы стварылі частку будучага лесу ў год 80-годдзя Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне».

https://kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы