З калектывам установы сустрэлася прававы інспектар Святлана Міхайлаўна Крупец з Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Тэмай яе выступу стала «Асаблівасці рэгулявання працы жанчын і работнікаў, якія маюць сямейныя абавязкі».
Удзел у прафсаюзным прыёме таксама прынялі кіраўнік спраў Капыльскага райвыканкама Ірына Мікалаеўна Пабока і намеснік пракурора Капыльскага раёна Аляксей Паўлавіч Крот.
Ірына Мікалаеўна закранула асноўныя пытанні Дырэктывы нумар 11 «Аб узмацненні выканальніцкай дысцыпліны» і Дырэктывы нумар 12 «Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы».
Аляксей Паўлавіч акцэнтаваў увагу на пытаннях генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Не засталіся без увагі і такія актуальныя тэмы, як карупцыя і хатні гвалт.
Аўтар: Таццяна Захарэвіч
«СП»



