Намеснік галоўнага ўрача Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вячаслаў Калячка правёў рабочую сустрэчу з калектывам Капыльскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Асноўнай тэмай абмеркавання стала фармаванне здаровай нацыі як падмурка ўстойлівага развіцця краіны.
У сваім выступе Вячаслаў Васільевіч падкрэсліў унікальнасць беларускай мадэлі: «Беларусь захавала эфектыўную бюджэтную сістэму аховы здароўя, у той час як многія краіны адмовіліся ад гэтага прынцыпу. Нашы 5% ВУП на медыцыну — гэта свядомы выбар на карысць здароўя грамадзян. Для параўнання — у Расіі гэты паказчык складае 3,7%».
Эксперт вылучыў ключавыя складнікі: дзяржаўная падтрымка — бясплатная медыцына і праграмы для маці і дзяцей. Акрамя гэтага, адказнасць грамадзян — культура прафілактыкі і здаровы лад жыцця, а таксама сістэмны падыход — ад экалогіі да развіцця спорту.
— Канстытуцыя гарантуе права на здароўе, але рэалізаваць яго можам толькі разам — праз дыспансерызацыю, вакцынацыю і свядомае стаўленне да прафілактыкі, — адзначыў Вячаслаў Васільевіч.
Асаблівую ўвагу ўдзялілі бяспецы на вадзе.
Аўтар: Наталля Давыдзенка



