Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Пажылых людзей атакуюць ашуканцы

27.05.2025

У апошні час пачасціліся выпадкі ўчынення крадзяжоў і ашуканскіх дзеянняў у адносінах да пажылых грамадзян.

Каментуе першы намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Капыльскага райвыканкама падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Ліпніцкі:
— Як правіла, злачынцы пад падставай продажу (куплі) розных тавараў, рэчаў і прадуктаў харчавання, прадстаўляючыся работнікамі службы сацыяльнай абароны насельніцтва, медыцынскімі работнікамі і іншымі асобамі, пранікаюць у жыллё адзінокіх пенсіянераў, дзе, скарыстаўшыся іх даверлівасцю, здзяйсняюць крадзеж грошай, залатых вырабаў і іншых дробнагабарытных каштоўных рэчаў. Часцяком пажылыя грамадзяне як найбольш уразлівая катэгорыя нашага насельніцтва ў большай меры схільныя да злачыннага замаху з боку зламыснікаў у сферы камп’ютарных тэхналогій.

Для таго каб не стаць ахвярай ашуканцаў, неабходна выконваць наступныя правілы засцярогі: заўсёды правяраць атрыманую інфармацыю; ні пры якіх абставінах не паведамляць, у тым ліку праз сетку інтэрнэт і мабільнай сувязі, свае персанальныя даныя (коды, рэквізіты банкаўскіх карт, нумар пашпарта, лагіны і паролі доступу); не перадаваць трэцім асобам сваю банкаўскую карту, сотавы тэлефон; пры паступленні званкоў ад асоб, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі банка, памятаць, што работнік банка ніколі не спытае вашыя персанальныя звесткі аб карце.

kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы