Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Палумарафон «Капыльскае кольца» сабраў сотні спартоўцаў з розных куткоў Беларусі

10.06.2025

У мінулую суботу Капыль у 36-ы раз стаў цэнтрам прыцягнення для аматараў бегу. Традыцыйны адкрыты чэмпіянат Мінскай вобласці па паўмарафоне «Капыльскае кольца» сабраў сотні спартсменаў з розных куткоў Беларусі.

З самай раніцы яркае сонца і цёплы вецер стваралі ідэальныя ўмовы для забегу. Спартсмены з энтузіязмам прайшлі рэгістрацыю, рыхтуючыся да выпрабаванняў на дыстанцыях ад 500 метраў да паўмарафона (21,1 км).

Урачыстае адкрыццё пачалося з вітальнага слова намесніка начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Матэйкі. Яна пажадала ўдзельнікам яркіх стартаў, асабістых рэкордаў і, вядома, задавальнення ад&бегу.

Спаборніцтвы пачаліся з забегаў для самых юных атлетаў. На дыстанцыі 500 метраў хлопчыкі і дзяўчынкі 7 гадоў ірваліся наперад з адной думкай: «Я — першы!» Ужо праз 10 хвілін стартавалі хлопцы 9-10 і 11-12 гадоў, якія пераадольвалі дыстанцыю 800 метраў. Іх рызыка і зацятасць зараджалі гледачоў энергіяй. Паступова дыстанцыі ўскладняліся: 2 км, 10 км км mdash; кожны мог абраць выпрабаванне па сілах. Але галоўнай падзеяй, як заўсёды, стаў паўмарафон mdash; забег на дыстанцыю 21,1 км.

Але раней адбылося ўзнагароджанне юных спартсменаў.

21,1 кіламетра— дыстанцыя не для слабых духам. Прафесійныя бегуны і аматары ўпэўнена пакаралі стромкія спускі і пад'ёмы Капыльскага кольца. На працягу ўсяго маршруту валанцёры падтрымлівалі ўдзельнікаў, паказвалі шлях і забяспечвалі вадой. А для бяспекі на тэрыторыі ФАЦа дзяжурыла брыгада хуткай дапамогі Капыльскай ЦРБ. У гэты спякотны дзень валанцёры атрадаў СШ   2   Капыля «Добрае сэрца» і Капыльскага дзяржаўнага каледжа «Мы разам» нараўне з старшынёй РА чырвоны Крыж; Нінай Жук забяспечвалі вадой атлетаў.

Спаборніцтвы праляцелі незаўважна, і вось на фінішнай прамой з'яўляюцца першыя лідэры. Узроставай катэгорыі 50+ перамогу атрымаў галоўны суддзя лёгкаатлетычнага прабегу. дырэктар ДЮСШ Капыльскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Дзмітрый Була, паказаўшы ўражлівы вынік.

Пераможцы і прызёры атрымалі заслужаныя ўзнагароды: граматы, медалі і памятныя падарункі ад арганізатараў mdash; Галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама і Капыльскага райвыканкама.

Капыляне ў чарговы раз паказалі ўражальныя вынікі. Так, у векавай катэгорыі 7-8 гадоў на дыстанцыі 500 Мая Касцюкевіч і Аляксандр Лазоўскі сталі першымі. А Ягор Мацуль прыбег другім. На дыстанцыі 800 м (узроставая катэгорыя 9-10 гадоў) на другім месцы Яўген Сергіеня, на трэцім — Марыя Кулікоўская. У узроставай групе 11-12 гадоў Уладзіслаў Астрэйка першы. Уражлівыя вынікі паказалі нашы хлопцы ў ўзроставай катэгорыі 13-14 гадоў на гэтай дыстанцыі. Так, Ягор Чаркас заняў лідзіруючую пазіцыю. Мікіта Козел і Алеся Рудніцкая прыбеглі другімі. Дзмітрый Лігер і Арына Корык занялі трэцяе месца. На дыстанцыі 2 км Дыяна Драніч узяла бронзу. Дзесяцікіламятровы прабег Івану Мялешку і Сяргею Місючэнку прынёс другое месца, а Але Тонкі і Аляксею Сыману mdash; трэцяе.

«Капыльскае кольца» даказала: гэты прабег— не проста спаборніцтвы, а сапраўднае свята спорту, якое аб'ядноўвае людзей розных узростаў і ўзроўняў падрыхтоўкі.

https://kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы