Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Парадак на роднай зямлі

07.07.2025

Маштабны раённы суботнік, які прайшоў на Капыльшчыне ў мінулую суботу, аб’яднаў намаганні работнікаў арганізацый, устаноў адукацыі, сельсаветаў, камунальнікаў і проста неабыякавых жыхароў раёна. Мерапрыемства стала часткай агульнай працы па навядзенні парадку і стварэнні камфортнага асяроддзя.

Першымі свой уклад у агульную справу ўнеслі члены РА ГА «БРСМ», Маладзёжнага парламента пры Капыльскім раённым Савеце дэпутатаў і маладыя прадстаўнікі Капыльскай ЖКГ. У рамках Марафона моладзі і студэнцтва, акцыі дзяржаўнага аб’яднання ЖКГ Мінскай вобласці «Квіткі, родная Міншчына: твой уклад важны» яны добраўпарадкоўвалі сквер «Сухі ручай»: займаліся афарбоўкай малых архітэктурных формаў, уборкай пустазельнай расліннасці і праполкай кветнікаў, высаджвалі шаровид.

Чысціню і парадак у рамках раённага суботніка на сваіх тэрыторыях навялі работнікі Семежаўскай, Лясноўскай Быстрыцкай СШ, а таксама і дзіцячых садоў, дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Сонейка» і СШ № 3 г. Капыля. Яны ачышчалі тэрыторыі ўстаноў адукацыі ад пустазельнай расліннасці, палолі клумбы, фарбавалі малыя архітэктурныя формы, добраўпарадкоўвалі стадыён і многае іншае.

— Любіць месца, у якім жывеш і працуеш, — значыць, імкнуцца зрабіць яго лепш. Навесці парадак нескладана, бо вынік не толькі радуе вока, але і адлюстроўвае наша жаданне бачыць прылеглую да навучальных устаноў тэрыторыю ўтульнай, прыгожай і дагледжанай, — заўважылі педагогі.

З радасцю далучыліся да карыснай справы работнікі рэдакцыі раённай газеты «Слава працы», якія прывялі ў парадак клумбы і зялёныя насаджэнні на тэрыторыі ўстановы. Высадзілі кусты гартэнзіі, зрэзалі лаванду і пачалі закладку новай клумбы на тэрыторыі ўстановы спецыялісты Капыльскага ТЦСАН.

Асаблівую ўвагу, вядома ж, у год 80-годдзя Вялікай Перамогі жыхары раёна ўдзялілі мясцінам, звязаным з гісторыяй і баявой славай, воінскім пахаванням. Тут актыўна працавалі прадстаўнікі Старыцкай, Слабадакучынскай школ, СШ № 2 г. Капыля, Бляўчыцкага сельвыканкама.

— Невыпадкова мы працуем у такіх памятных месцах: гэта напамін усім тым, хто жыве цяпер, якім коштам была здабыта свабода і незалежнасць нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта нельга забываць, — упэўненыя ўдзельнікі суботніка.

Дружна працавалі работнікі мясцовых арганізацый і прадпрыемстваў, у тым ліку прадстаўнікі Слабада-Кучынскага, Цімкавіцкага, Бучацінскага, Бабаўнянскага, Гразоўскага сельвыканкамаў: прыводзілі ў парадак свае тэрыторыі і прылеглыя да іх.

https://kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы