Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў: ад эканомікі да сацыяльнай інфраструктуры

20.03.2026

Гэтую тэму ў Адзіны дзень інфармавання абмеркавалі першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Васіль Сысоеў і старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык у час сустрэчы з калектывам ААТ «Старыца-Агра».

Як адзначыў Васіль Сысоеў, развіццё рэгіёнаў застаецца асноўным прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі. Задача — зрабіць так, каб узровень жыцця ў Мінску і на перыферыі быў супастаўны.

Эканоміка і інвестыцыі

На сустрэчы абмеркавалі эканамічную сітуацыю ў рэгіёнах. Васіль Сысоеў прывёў лічбы: за мінулую пяцігодку валавы рэгіянальны прадукт вырас ва ўсіх абласцях — ад 101,8 працэнта ў Віцебскай вобласці да 110,6 працэнта ў Брэсцкай. Сярод буйных праектаў апошніх гадоў — БелАЭС, Петрыкаўскі ГАК, мадэрнізацыя «Нафтана» і Мазырскага НПЗ. У 2025 годзе ў рэгіёнах рэалізоўвалі 189 імпартазамяшчальных праектаў на суму 33,3 млрд рублёў.

Асобна спыніліся на праграме гарадоў-спадарожнікаў. У 2026-2030 гадах будуць развіваць восем такіх гарадоў. У Мінскай вобласці гэта Дзяржынск, Заслаўе, Лагойск, Смалявічы, Фаніпаль і Рудзенск.

Сельская гаспадарка: лічбы і новыя падыходы

Абмяркоўваючы сельскую гаспадарку Васіль Васільевіч адзначыў рэкордны ўраджай збожжавых у 2025 годзе — 9,1 млн тон. Вытворчасць малака вырасла на 5,3 працэнта, сярэдні надой на карову перасягнуў 6 тыс. кг. Для параўнання: у 2000 годзе гэты паказчык складаў 2154 кг. У Брэсцкай вобласці выйшлі на 8 240 кг, у Гродзенскай і Мінскай — на 7 858 і 7 178 кг адпаведна.

Гаворачы аб становішчы спраў у Капыльскім раёне, першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама падкрэсліў: раён упэўнена рухаецца наперад і з’яўляецца адным з лідэраў па будаўніцтве новых малочнатаварных ферм. У прыватнасці, у гаспадарцы «Піянер-Агра» па ўказу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узводзіцца сучасны комплекс, які плануюць здаць да 1 студзеня 2027 года. Усяго па вобласці такіх аб’ектаў дзесяць, восем з іх павінны быць гатовы ў бліжэйшы час.

Васіль Сысоеў таксама адзначыў высокія вытворчыя паказчыкі Капыльшчыны. Па вытворчасці збожжа, малака і мяса раён стабільна ўваходзіць у лік перадавых у Мінскай вобласці. Вытворчасць валавой прадукцыі ў сельгасарганізацыях па выніках 2025 года склала каля 103,7 працэнта. А па валавым зборы збожжа Капыльскі раён штогод перавышае стотысячную мяжу і трымаецца ў лідэрах па рэспубліцы.

— Бо малако — гэта грошы, — акцэнтаваў Васіль Сысоеў.

Асобна спыніліся на праграме будаўніцтва 111 прафілакторыяў для цялят. За ўзор узялі аб’ект у Лагойскім раёне, які даказаў эфектыўнасць. Прафілакторыі будуць будаваць з кармакухнямі, дзе прадугледзяць гарачую ваду, пастэрызатары малака і нават аўтаматычную мыйку вёдраў. У маразы такія ўмовы дазволяць захаваць маладняк і аблегчыць працу цялятніцам.

— Чалавек — не робат, у мінус 30 якасна выканаць усе працы немагчыма. Трэба ствараць нармальныя ўмовы, — заўважыў Васіль Васільевіч.

Лічбавізацыя АПК

Гаворачы аб новай пяцігодцы, Васіль Сысоеў расказаў аб праграме развіцця вёскі на 2026-2030 гады, якую напярэдадні прынялі на абласным узроўні. Адно з асноўных напрамкаў — цыфравізацыя.

— Да 2030 года не менш за 40% сельгаспрадпрыемстваў Мінскай вобласці павінны перайсці на лічбавыя метады вядзення гаспадаркі, — заявіў ён.

Па словах Васіля Сысоева, трэба аблічбаваць усе палі, стварыць электронныя пашпарты, дзе будзе назапашвацца гісторыя: які гатунак сеялі, якія ўгнаенні ўносілі, які атрымалі ўраджай. Гэта аснова для дакладнага земляробства.

Ён растлумачыў на лічбах: пры культывацыі механізатар па-старому перакрывае ўжо апрацаваны ўчастак прыкладна на метр, каб не было агрэхаў. Сто праходаў — і з кожнага поля «набягае» да трох гектараў зямлі, апрацаванай двойчы. Лічбавыя сістэмы аўтаваджэння дазваляюць скараціць перакрыцце да пяці сантыметраў. Толькі на адным полі эканомія паліва — 130 літраў за адну аперацыю.

— Памножце гэта на колькасць палёў у гаспадарцы, на ўвесь цыкл работ — і зразумееце, чаму мы робім стаўку на цыфравізацыі, — растлумачыў Васіль Сысоеў.

Асабістае пытанне

На заканчэнне сустрэчы да Васіля Сысоева звярнулася мясцовая жыхарка з просьбай дапамагчы з пераразмеркаваннем сына на Капыльшчыну. Юнак заканчвае адну з устаноў адукацыі сельскагаспадарчага профілю і атрымаў працоўную пуцёўку ў Мядзельскі раён. Пытанне ўзята на кантроль.

Аўтар: Наталля Давыдзенка
kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы