Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Абарона і клопат: пракурор Капыльшчыны наведаў шматдзетную сям’ю ў Цімкавічах

29.05.2026

Пракуратура Капыльскага раёна ў асобе пракурора Віталя Афанасенка працягнула добрую традыцыю падтрымкі сем’яў напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей.

На гэты раз віншаванні і падарункі атрымала шматдзетная сям’я Анастасіі Стрэлкінай з аг. Цімкавічы. Ва ўрачыстай абстаноўцы Віталь Міхайлавіч павіншаваў дзяцей з паспяховым заканчэннем навучальнага года. Ён уручыў ім цацкі, набытыя за кошт сродкаў работнікаў пракуратуры, і пажадаў далейшых поспехаў у вучобе і творчай дзейнасці. Асаблівая ўвага ў размове была ўдзелена бяспецы: пракурор нагадаў дзецям аб неабходнасці выконваць правілы паводзін у летні перыяд.

Не паспелі госці развітацца, як дзеці ўжо з захапленнем зрывалі падарункавае пакаванне. У іх поглядах чыталіся непадробная радасць і шчырая падзяка. Асабліва натхнёны быў Багдан, які з усмешкай падзякаваў: «Дзякуй за падарункі!» Гэта найлепшае пацверджанне, што чужых дзяцей не бывае, і заўсёды знойдуцца тыя, хто гатовы дапамагчы.

— Шчыра хочацца, каб як мага больш людзей адкрывалі свае сэрцы для добрых спраў і далучаліся да дабрачынных ініцыятыў, — падзяліўся Віталь Афанасенка. — І гэта не проста словы. Кожнае дзіця павінна адчуваць, што яно не адно, што дарослы свет — гэта свет падтрымкі і абароны. Наш прамы абавязак — быць побач з дзецьмі, дапамагаць ім расці і надзейна засцерагаць іх дзяцінства. Толькі так мы зможам выгадаваць здаровае і шчаслівае пакаленне.

Аўтар: Таццяна Бохан
«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы