Свята ладзіцца ў філіяле «Літаратурны музей Кузьмы Чорнага» і на прылягаючых тэрыторыях сумесна з Капыльскім райвыканкамам і ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Час правядзення: 16:00 — 21:00.
Сёлета музычная праграма юбілейных «Цімкавіцкіх вытокаў» абяцае быць насычанай. На галоўнай сцэне выступяць народны сямейны ансамбль «Жывіца» з Пухавіцкага раёна, артыстка беларускай эстрады Святлана Шыманская, гурт «Двое», а таксама творчыя калектывы Капыльшчыны.
Як і ў папярэднія гады, гасцей чакаюць сустрэчы з вядомымі і маладымі пісьменнікамі, музейныя квэсты і квізы, майстар-класы, інтэрактыўныя пляцоўкі для дзяцей і дарослых.
У Літаратурным музеі Кузьмы Чорнага пройдуць экскурсіі і традыцыйнае чаяванне «Каля самавара Кузьмы Чорнага», дзе можна будзе даведацца пра старонкі з жыцця класіка і адчуць асаблівую атмасферу гасціннасці, якой славяцца Цімкавічы.
Таксама на свяце будуць працаваць выставы-продажы майстроў народнай творчасці, выставы сельскагаспадарчых арганізацый Капыльскага раёна з дэгустацыяй страў беларускай кухні, кропкі грамадскага харчавання.
Запрашаем усіх аматараў літаратуры, музыкі ды падарожжаў у Цімкавічы! Вы пабываеце ў вёсцы са старадаўняй гісторыяй, пазнаёміцеся з музеем Кузьмы Чорнага, незабыўна правядзеце час на свежым паветры за вершамі, спевамі ды танцамі. І ўсё гэта — у творчай, гасціннай атмасферы, у прыязнай і каларытнай кампаніі мясцовых жыхароў.
Падрабязная праграма з’явіцца на сайце bellitmuseum.by.
Музей арганізуе транспарт на мерапрыемства па маршруце Мінск-Цімкавічы-Мінск. Квіткі — 35р. Браніраванне месцаў: +375 (17) 363-94-65. Квіткі можна набыць у касе ДМГБЛ па адрасе г.Мінск, вулМ.Багдановіча, 13 або па спасылцы
«СП»



