Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Першы трохтысячнік і экіпаж-двухтысячнік у ААТ «Капыльскае»

04.08.2026

У разгар уборачнай кампаніі ў ААТ «Капыльскае» прайшло ўрачыстае ўшаноўванне перадавікоў, якія ўжо зараз дэманструюць выдатныя вынікі на палях сельгаспрадпрыемства.

Асаблівыя словы падзякі і каштоўныя падарункі сёння атрымалі тыя, хто сваёй працай набліжае агульны бохан.

Галоўным героем дня стаў вадзіцель Аляксандр Кароль, які першым у раёне перавёз ад камбайнаў больш за 3000 тон збожжа. Сярод механізатараў безумоўнымі лідэрамі стаў экіпаж у складзе Віталя Лобана і Сяргея Гарашчэні, якія намалацілі 2000 тон збожжа і гэта таксама лепшы паказчык у раёне сёння.

Акрамя гэтага, па тысячы тон перавезлі вадзіцелі Рэнат Скрыцкі і Юрый Додзь. Столькі ж намалацілі механізатары: бацька і сын Дылеўскія, Аляксандр Чаюк і Аляксей Крывецкі.

Лідэраў жніва павіншавалі першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Капыльскага райвыканкама Віталь Ракевіч, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура і дырэктар ААТ «Капыльскае» Сяргей Мацюшэнка.

Звяртаючыся да перадавікоў, Віталь Ракевіч адзначыў не толькі асабістыя рэкорды, але і агульны ўклад калектыву ў поспехі ўсяго рэгіёна.

— Сёння мы ўшаноўваем першага ў раёне трохтысячніка — кіроўцы Аляксандра Караля, а таксама першы экіпаж-двухтысячнік — Віталя Лобана і Сяргея Гарашчэню. Гэтыя паказчыкі заканамерны вынік прафесіяналізму і адказных адносін да справы. Варта адзначыць, што Капыльскі раён займае трэцяе месца ў Мінскай вобласці па валавым намалоце: сабрана больш за 100 тысяч тон збожжа. Ваш уклад у гэты вынік значны. У цэлым па вобласці намалочана больш за 1 мільён тон, і ў спаборніцтве 22 раёнаў Міншчыны мы ўпэўнена трымаемся ў тройцы лідэраў — разам з Нясвіжскім і Слуцкім раёнамі.

Ад раённай улады і прафсаюзнай арганізацыі перадавікі атрымалі падзячныя пісьмы, Ганаровыя граматы, грашовыя прэміі і памятныя падарункі.

Жніво працягваецца, і ў капыльскіх хлебаробаў ёсць усе шанцы не толькі ўтрымаць, але і палепшыць свае пазіцыі ў абласным рэйтынгу.

kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы

Задайце пытанне