На мерапрыемства прыбылі генеральныя дырэктары ДВЛГА з усёй краіны, прадстаўнікі Мінлясгаса і падпарадкаваных рэспубліканскіх арганізацый.
У праграме — агляд аб’ектаў Капыльскага вопытнага лясгаса, а таксама маштабнае пасяджэнне, якое пройдзе ў Капыльскім РЦК.
Стартавала калегія з агляду дэндрапарку, які даўно стаў не толькі адной з візітных картак як самога лясгаса, так і раёна, але і любімым месцам адпачынку капылян і гасцей горада.
Удзельнікі калегіі агледзелі 20-кватэрны жылы дом па вуліцы Трактарнай, 4.
Гэта рэальны прыклад таго, як Капыльскі вопытны лясгас вырашае кадравае пытанне праз забеспячэнне спецыялістаў камфортным жыллём. У сучасных арэндных кватэрах створаны ўсе ўмовы для пражывання лесаводаў і іх сем’яў. Такое жыллё — не проста сацыяльны бонус, а дзейсны прыклад клопату аб людзях.
Аўтар: Аксана Міхайлоўская
«СП»



