Дырэктар дома-інтэрната Ірына Давідоўская пад апладысменты пражываючых прыняла прыгожы каравай з рук начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Івана Бабко. Шчырыя ўсмешкі і добрыя жарты стваралі ўтульную і амаль па-дамашняму цёплую атмасферу.
— Дазвольце мне павіншаваць вас з вялікім святам ўраджаю — Дажынкамі! — звярнуўся да прысутных Іван Мікалаевіч. — А гэты духмяны каравай няхай стане для вас прыемным смачным падарункам.
— Такую прыгажосць і рэзаць шкада, — пракаментыравала інструктар па працатэрапіі Марына Дашукевіч, якой было даручана гэта ганаровае права. — Зараз паспрабуем і сам пірог…
Марына Дашукевіч разразае каравай
Як раз сагрэўся і чайнік. Кожны з прысутных заварыў у кубачку духмяны напой і з асалодай спрабаваў свой кусочак пірага.
Каравай прыйшоўся даспадобы
— Вельмі смачна! Дзякуй! — раз-пораз чулася ў пакоі. Так, пірог прыйшоўся даспадобы!
Дзіяна ТКАЧЭНКА