Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дэлегацыя Капыльшчыны прыняла ўдзел у абласных «Дажынках-2019»

16.10.2019

Капыльская дэлегацыя на чале са старшынёй райвыканкама Сяргеем Пілішчыкам і старшынёй райсавета дэпутатаў Ірынай Кісляк прыняла ўдзел у абласным фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2019», які ў мінулую суботу прайшоў у Барысаве.

Акрамя раённай улады, прадстаўнікамі Капыльшчыны на мерапрыемстве выступілі кіраўнікі і работнікі сельгаспрадпрыемстваў, лідэры жатвы, супрацоўнікі сферы культуры і іншых устаноў раёна. Усяго ж у галоўным свяце хлебаробаў прыняла ўдзел звыш 15000 чалавек.

Важнай асаблівасцю сёлетніх абласных «Дажынак» стаў не толькі новы фармат, але і месца правядзення свята. Так, на гэты раз дэлегацыі раёнаў, працаўнікі вёскі, жыхары і госці горада сабраліся пад адкрытым небам на стадыёне «Барысаў-Арэна». На пляцоўцы каля спорткомплексу размясціліся імправізаваныя падворкі, на якіх кожны з 22 раёнаў Мінскай вобласці і горад Жодзіна прадставілі тэматычную выставу-прэзентацыю асноўных брэндаў рэгіёну. На падворку нашага раёна наведвальнікаў вясёлымі песнямі сустракалі «Лоцвінскія ўдалухі». З цікавасцю госці знаёміліся з рознымі зонамі, якія былі аформлены Капыльскім кааппрамам, ААТ «Старыца-Агра», філіялам «Лакнея», Капыльскім дзяржаўным каледжам і Капыльскім раённым цэнтрам ткацтва. Папулярнасцю карысталася і незвычайная фотазона, створаная намаганнямі работнікаў устаноў культуры.

Падворак Капыльскага раёна

Сваю прадукцыю выставіў Капыльскі кааппрам

Змаглі здзівіць гасцей свята і прадстаўнікі Капыльскага дзяржаўнага каледжа

Народныя майстры па ткацтве Семежава Вера Васільеўна Нікалаевіч і Таццяна Волкава

Каля стадыёна на працягу дня выступалі аматарскія калектывы Мінскай вобласці, была арганізавана выстава караваяў і дажыначных снапоў, разгарнуў дзейнасць «Горад майстроў» (наш раён прадставілі Капыльскі раённы цэнтр ткацтва, раённы цэнтр традыцыйнай культуры і народны клуб майстроў «Скарбонка»).

Дажыначныя снапы Капыльшчыны

Упершыню на «Дажынках» была створана тэматычная зона «Вясельная», прысвечаная «Году вясельнай абраднасці», дзе былі прадэманстраваны ўнікальныя народныя вясельныя ўборы розных рэгіёнаў Міншчыны, рэпрадукцыі старых вясельных фатаграфій. Тут Капыльшчыну прадставілі раённы цэнтр традыцыйнай культуры і народны клуб майстроў «Скарбонка». Прымаў удзел у фестывалі і народны жаночы вакальны ансамбль «Аліра».

Адзін з яркіх момантаў «Дажынак-2019» — шэсце дэлегацый раёнаў, якое дало старт святочнаму мерапрыемству, што прайшло на 20-метровай сцэне, абсталяванай святлодыёднымі экранамі. Галоўнай падзеяй дня стала цырымонія ўзна-гароджання пераможцаў штогадовага абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур. Свята беларускіх аграрыяў наведалі замежныя дэлегацыі з Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, Швецыі, Украіны і Славакіі.

Удзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прывітальны адрас ад Кіраўніка дзяржавы зачытаў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Косінец. Да прысутных звярнуўся і старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

Выступае Анатоль Ісачанка

— Ураджай збожжавых і зернебабовых культур у Мінскай вобласці перавысіў 1 мільён 700 тысяч тон, — адзначыў падчас свайго выступлення кіраўнік вобласці. — Гэта істотна больш, чым у мінулым годзе. Тысячны намалот перасягнулі 665 экіпажаў. Ёсць па выніках уборачнай і 6 экіпажаў трохтысячнікаў. Лепшымі па намалоце сталі Слуцкі, Мінскі і Нясвіжскі раёны. У лідары па ўраджайнасці выйшлі Нясвіж, Дзяржынск і Клецк.

Анатоль Міхайлавіч падзякаваў хлебаробам, узнагародзіў лідараў уборачнай кампаніі.

Сярод герояў жніва, самаадданая праца якіх была адзначана на высокім узроўні, аказаўся і трактарыст-машыніст ААТ «Піянер-Агра» Сяргей Адамчык. Прадстаўнік Капыльшчыны атрымаў ад старшыні Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Міхаіла Боды Ганаровую грамату Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.

Міхаіл Бода (у цэнтры) віншуе з працоўнай перамогай Сяргея Адамчыка

У рамках сёлетніх абласных «Дажынак» упершыню ўшаноўвалі не толькі хлебаробаў, але і жонак пераможцаў абласных спаборніцтваў. Для правядзення ўрачыстасці на сцэну была запрошана намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Лілія Ананіч.

Пасля цырымоніі ўзнагароджання для гасцей падрыхтавалі вялікі канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады і творчых калектываў. У маштабным відовішчы, што разгарнулася перад вачыма каля 6000 гледачоў, былі задзейнічаны і нашы «Капыльскія пацехі».

Падчас святочнага канцэрта

Дарэчы, падчас афіцыйнай часткі мерапрыемства раскрылі інтрыгу адносна гаспадара свята працаўнікоў вёскі наступнага года — эстафета святкавання ад горада на Бярэзіне перайшла да Чэрвеня.

Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы