Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Жыццёвыя пытанні падымаліся на прыёме ў старшыні Капыльскага райвыканкама

21.10.2019

На прыём да старшыні Капыльскага райвыканкама Сяргея Пілішчыка прыйшлі чатыры чалавекі, і кожны са сваёй праблемнай сітуацыяй.

У жыхара аг. Мажа спектр пытанняў - жыццёвы: рамонт дваровай тэрыторыі па вул. Сонечнай, адсутнасць вулічнага асвятлення ў аграгарадку і раскладу на аўтобусным прыпынку, аптымізацыя транспартных зносін у ранішні час паміж Капылём і Мажай. Разабрацца з пытаннямі заяўніка даручана адпаведным службам. Акрамя гэтага, мужчына звярнуўся з нагоды неправамерных дзеянняў (на яго думку) супрацоўнікаў РАУС па адносінах да заяўніка.

- Па законе такое рашэнне можна абскардзіць толькі ў пракуратуры або ў судзе — падкрэсліў кіраўнік раёна. - У нашу кампетэнцыю не ўваходзіць вырашэнне пытанняў, якія павінны разглядацца ў парадку крымінальнага, грамадзянскага або гаспадарчага судаводства і парадку, вызначаным Працэсуальна-выканаўчым кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях.

А вось шматдзетны бацька з в. Праснакі звярнуўся па дапамогу ў працаўладкаванні. Перш ён працаваў на Слуцкім воцатным заводзе на пасадзе начальніка аддзела збыту, але кантракт з заяўнікам не падоўжаны. Аб вакансіях, наяўных у раёне, маладому чалавеку распавяла начальнік аддзела занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Юхо.

Каменем перапоны ва ўзаемадзеянні КУП «Капыльскае ЖКГ» і заяўніка стала пытанне скасавання дагавора на вываз бытавога смецця. У жанчыны ў аграгарадку Скабін ёсць дом, які застаўся ад бацькоў, у які яна прыязджае толькі на летні сезон, а ўвесь астатні час пражывае ў Гродне. Вось таму і прасіла аказаць садзейнічанне ў скасаванні дагавора. Паколькі зварот патрабуе падрабязнага тлумачэння грамадзянцы, таму адказ будуць даваць загадчык юрыдычным сектарам райвыканкама і дырэктар КУП «Капыльскае ЖКГ».

З нагоды запазычанасці некаторых сельгаспрадпрыемстваў Капыльскага раёна за пастаўленую прадукцыю па доглядзе за раслінамі на прыём звярнуліся прадстаўнікі аднаго з таварыстваў з дадатковай адказнасцю. Пытанне ўзята пад асабісты кантроль кіраўніка раёна.

Таццяна БОХАН

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы