Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Мінскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь»

22.10.2019

Яна сабрала ў сталіцы больш за 60 дэлегатаў, якія прадстаўляюць усе раёны сталічнай вобласці. Капыльская раённая арганізацыя дэлегавала свайго старшыню Алену Міхайлоўскую, вядучага спецыяліста КРО Зою Дайняк, старшыню пярвічнай арганізацыі ДУА «СШ № 2 г. Капыля ім. Т. Гартнага» Надзею Хаміцэвіч.

На пасяджэнні падвялі вынікі працы на месцах, зверылі планы, а таксама абралі новага старшыню.

Зараз абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах больш за 28 тысяч чалавек і лічыцца другой па колькасці ў оэспубліцы, саступаючы толькі Мінскай гарадской, дзе больш за 42 тысячы актывістаў.

Старшыня РГА «Белая Русь» Генадзь Давыдзька станоўча ацаніў працу абласной арганізацыі, адзначыўшы, што аб'яднанне — надзейны памочнік выканаўчай улады ў вырашэнні сацыяльных праблем. Намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч, выступаючы перад дэлегатамі, акрэсліў галоўнае — на месцах неабходна ствараць эфектыўна працуючыя кропкі апоры «Белай Русі».

Падчас канферэнцыі быў абраны новы старшыня абласной арганізацыі РГА «Белая Русь». Дэлегаты аднагалосна падтрымалі на адкрытым галасаванні кандыдатуру дэпутата Мінскага раённага Савета дэпутатаў Таццяны Гур'евай, у мінулым - начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага райвыканкама, афіцэра органаў унутраных спраў. На думку многіх удзельнікаў пасяджэння, яна зарэкамендавала сябе як адказны і крэатыўны кіраўнік.

Маргарыта Саковіч

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы